Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Навіны
Замежжа
Літургія
Аўторак, 30 кастрычніка 2012
Нядзельнае казанне: ХХXI Звычайная нядзеля, Год B
31.10.2012 00:00
«Шмат было святароў папярэдняга Запавету, бо смерць не дазваляла ім трываць. Але святарства Езуса не прамінае, бо Ён трывае навекі. Таму і можа Ён ва ўсе часы збаўляць тых, хто прыходзіць праз Яго да Бога, будучы заўсёды жывым, каб заступацца за іх».
Нядзеля, 28 кастрычніка 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXXI Звычайную нядзелю, Год B (4 лістапада)
29.10.2012 00:00
Любоў мае вельмі вялікую вартасць у жыцці чалавека. Яна з’яўляецца вялікім дарам Бога. Менавіта сёння літургію слова пранізвае тэма любові. «Буду любіць Цябе, Пане, моц мая!» — гэтымі словамі ўсклікае псальміст. Але як чалавек можа выразіць сваю любоў да Усемагутнага Бога, свайго Стварыцеля?
Серада, 24 кастрычніка 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXX Звычайную нядзелю, Год B (28 кастрычніка)
25.10.2012 00:00
Трываласць у малітве — вялікая рэч, пра якую кажа сённяшняе Евангелле. Заўважым, што мы вельмі падобныя да таго сляпога жабрака, які сядзеў пры дарозе і клікаў Езуса. Мы ведаем, што Ён блізка нас, але не бачым Яго...
Аўторак, 23 кастрычніка 2012
Нядзельнае казанне: ХХX Звычайная нядзеля, Год B
24.10.2012 00:00
Быць можа, для многіх людзей самым важным пытаннем з’яўляецца не пытанне «ці ёсць Бог?», а хутчэй тое, ці можа Бог і ці хоча нас збавіць. Па сутнасці, гаворка тут ідзе аб праблеме, якую мы знойдзем у чытаннях Святога Пісання гэтай нядзелі. Бо тое, што Бог існуе, многім людзям зразумела ці яны лічаць гэта больш-менш «ісцінай», пра якую няма сэнсу спрачацца, аднак гэтая ісціна не ўплывае на іх канкрэтнае жыццё, у якім існаванне Вышэйшага з’яўляецца далёкім Быццём.
Чацвер, 18 кастрычніка 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIX Звычайную нядзелю, Год B (21 кастрычніка)
19.10.2012 00:00
Езус абяцае вучням, што будзе пакутаваць і аддасць сваё жыццё. Аднак яны не разумеюць гэтага. Спрачаюцца, хто з іх найважнейшы, хочуць заняць найлепшыя месцы. А Езус кажа ім, што яны павінны служыць і ахвяроўвацца для дабра іншых.
Серада, 17 кастрычніка 2012
22 кастрычніка — св. Яна Паўла ІІ, папы
17.10.2012 14:58
Неабавязковы ўспамін Агульная Імша пра пастыраў: пра папу (Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі, с. 1231) КАЛЕКТА Божа, шчодры на міласэрнасць, паводле Тваёй волі святы Ян Павел ІІ, папа, кіраваў усім Касцёлам, † учыні, просім, каб дзякуючы яго навучанню мы з надзеяй адкрылі нашыя сэрцы * на дзеянне збаўчай ласкі Хрыста, адзінага Адкупіцеля чалавека. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог праз усе вякі вечныя. a ЛІТУРГІЯ СЛОВА ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 52, 7-10 Убачаць усе межы зямлі збаўленне Бога нашага . + Чытанне кнігі прарока Ісаі. Якія прыгожыя на гарах ногі пасланца, які абвяшчае мір, які нясе радасць і абвяшчае збаўленне, які кажа Сіёну: Валадарыць Бог твой! Голас вартаўнікоў тваіх: яны ўзнялі голас, усе разам усклікаюць, бо ўласнымі вачыма бачаць, што Пан вяртаецца на Сіён. Трыумфуйце, усклікайце разам, разваліны Ерузалема, бо суцешыў Пан народ свой, адкупіў Ерузалем. Пан адкрыў святое плячо сваё перад вачыма ўсіх народаў; і ўбачаць усе межы зямлі збаўленне Бога нашага. Гэта слова Божае. a РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1-2. 3 i 7. 8a i 10 (Р.: 3b) Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра цуды Пана. 1. Спявайце Пану новую песню, * спявай Пану, уся зямля. 2. Спявайце Пану, слаўце Ягонае імя, * абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне. Рэфрэн: 3. Апавядайце між плямёнамі пра славу Яго, * паміж усімі народамі пра цуды Ягоныя. 7. Аддайце Пану, плямёны народаў, * аддайце Пану славу і моц. Рэфрэн: 8а. Аддайце Пану славу дзеля імя Ягонага. * 10. Кажыце між плямёнамі: Пан валадарыць. Ён сусвет умацаваў, каб той не пахіснуўся. * Ён будзе судзіць народы справядліва. Рэфрэн: a СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10,14 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Я — добры пастыр, – кажа Пан, – і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 21,15-17 Пасі ягнят Маіх. Пасі авечак Маіх + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Калі Езус аб’явіўся сваім вучням і паснедаў з імі, сказаў Сымону Пятру: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?» Той адказаў Яму: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі ягнят Маіх». Зноў сказаў яму другі раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Ён адказаў: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе?» Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх». І сказаў яму трэці раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці любіш ты Мяне?», і сказаў: «Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх». Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ
Аўторак, 16 кастрычніка 2012
Успаміны
17.10.2012 00:00
3 снежня — успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара 7 снежня — успамін Амброзія, біскупа і доктара Касцёла 13 снежня — успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы 14 снежня — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла 2 студзеня — успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла 17 студзеня — успамін св. Атнонія, абата 21 студзеня — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы 24 студзеня — успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла 26 студзеня — успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў 28 студзеня — успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла 31 студзеня — успамін св. Яна Боска, святара 5 лютага — успамін св. Агаты, панны і мучаніцы 6 лютага — успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў 10 лютага — успамін св. Cхалястыкі, панны 23 лютага — успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка 4 сакавіка — успамін св. Казіміра 7 сакавіка — успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц 7 красавіка — успамін св. Жана Батыста Сальскага, святара 11 красавіка — успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка 2 мая — успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла 16 мая — успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка 26 мая — успамін св. Філіпа Нэры, святара Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі 15 ліпеня — успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла 16 ліпеня — Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль 22 ліпеня — успамін св. Марыі Магдалены 26 ліпеня — успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі 29 ліпеня — успамін св. Марты 31 ліпеня — успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара 1 жніўня — успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла 4 жніўня — успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара 8 жніўня — успамін св. Дамініка, святара 11 жніўня — успамін св. Клары, панны 20 жніўня — успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла 21 жніўня — успамін св. Пія Х, папы 22 жніўня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы 27 жніўня — успамін св. Монікі 28 жніўня — успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла 29 жніўня — успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля 3 верасня — успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла 13 верасня — успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла 15 верасня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай 16 верасня — успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў 23 верасня — успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара 27 верасня — успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара 30 верасня — успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла 1 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла 2 кастрычніка — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў 4 кастрычніка — успамін св. Францішка Асізскага 7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай 15 кастрычніка — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла 17 кастрычніка — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка 22 кастрычніка — бл. Яна Паўла ІІ, папы 2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў 3 лістапада — успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка 4 лістапада — успамін св. Караля Барамэя, біскупа 10 лістапада — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла 11 лістапада — успамін св. Марціна Турскага, біскупа 12 лістапада — успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка 17 лістапада — успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы 21 лістапада — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі 22 лістапада — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы 23 лістапада — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка
Нядзельнае казанне: XXIX Звычайная нядзеля, Год B
17.10.2012 00:00
Касцёл — гэта «свет», як і ўсё чалавецтва, аднак ён з’яўляецца «светам» збаўленым і пабудаваным дакладна як Божая сям’я. У сям’і служэнне не з’яўляецца нечым прыніжаючым, таму, служачы, мы не адчуваем прыніжэння ці прыгнёту. Мы служым не дзеля таго, каб атрымаць уладу. Адзіным матывам, дзеля якога мы служым у сям’і адно аднаму, з’яўляецца любоў. Так павінна быць і ў Касцёле.
Чацвер, 11 кастрычніка 2012
Нядзельнае казанне: ХХVIII Звычайная нядзеля, Год B
12.10.2012 00:00
Самай важнай хваробай нашага грамадства з’яўляецца тое, што ў нас няма вялікіх ідэалаў, што няма сэнсу і прагнення абсалюту, што мы арыентуемся толькі на жыццё і малазначныя «мэты», працягласць якіх кароткатэрміновая. Сапраўдная мудрасць заключаецца ў адшуканні вышэйшага сэнсу нашага жыцця.
Серада, 10 кастрычніка 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХVIII Звычайную нядзелю, Год B (14 кастрычніка)
11.10.2012 00:00
Збіраемся вакол алтара, каб уважліва слухаць словы, з якімі Пан звяртаецца да кожнага з нас, і прымаць Яго Найсвяцейшае Цела. Сённяшняя літургія паказвае, як дасягнуць мудрасць і знайсці таго, хто з’яўляецца сапраўдным скарбам.
Пятніца, 5 кастрычніка 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVII Звычайную нядзелю, Год В (7 кастрычніка)
06.10.2012 00:00
Што Бог з’яднаў, тое няхай чалавек не раздзяляе. Вельмі часта мы бачым, як распадаюцца сем’і. Бог жадае толькі дабра для людзей, і праз сакрамэнт шлюбу прапануе шлях збаўлення.
Серада, 3 кастрычніка 2012
Нядзельнае казанне: ХХVII Звычайная нядзеля, Год B
04.10.2012 00:00
Наша маральнае жыццё не павінна задавольвацца законамі, яно павінна глядзець на ідэал, якім з’яўляюцца паводзіны Езуса. Езус патрабуе ад нас нашмат больш: у выпадку сужэнцаў Езус патрабуе, каб яны не паддаваліся розніцам у характарах, узаемнаму адчужэнню і розным іншым цяжкасцям. Ён, які добра ведае, што азначае «адчужэнне», які сам перажыў яго, гарантуе нам, што «Бог можа ўсё».
Чацвер, 27 верасня 2012
Нядзельнае казанне: ХХVI Звычайная нядзеля, Год B
28.09.2012 00:00
Аўтарытэт і ўлада ў Касцёле не з’яўляюцца манаполіяй, якая нясе прэстыж, уладу і пашану, але наадварот, гэта сціплае служэнне бліжняму. Езус такім чынам накрэслівае ідэал супольнасці, у якой ніхто ніколі не дапускае спакусы, а значыць не чыніць перашкодаў для іншых.
Серада, 26 верасня 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVI Звычайную нядзелю, Год В (30 верасня)
27.09.2012 00:00
Езус яшчэ раз нагадвае нам пра сапраўдную любоў, якую мы павінны мець да кожнага хрысціяніна. Нагадвае таксама, што ў кожным чалавеку, незалежна ад веравызнання ці сацыяльнага статусу, ёсць добрае, і гэтае добрае трэба бачыць. Езус вучыць любіць бліжняга не за заслугі, а ў імя таго, што «мы Хрыстовыя».
Чацвер, 20 верасня 2012
Нядзельнае казанне: — ХХV Звычайная нядзеля, Год B
21.09.2012 00:00
Езус ведаў, што Ён жыве ў свеце, поўным несправядлівасці і насілля. Ён ведаў, што ў пэўны момант жыцця Яго чакае смерць, і Ён прадказаў гэта: «Сын Чалавечы будзе адданы ў рукі чалавечыя, і заб’юць Яго». Вучні Езуса не разумелі гэтага, бо яны таксама жылі ў свеце насілля. Толькі ясны і чысты зрок Езуса змог убачыць жахлівую хвалю насілля, якая бесперапынна накрывае чалавецтва.
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXV Звычайную нядзелю, Год В (23 верасня)
21.09.2012 00:00
Вучні, размаўляючы ў дарозе, паспрачаліся, які з іх найбольшы. Езус не адразу дае адказ на такое пытанне, але паказвае на крыж, у якім можна знайсці ўсе адказы на нашыя пытанні.
Пятніца, 14 верасня 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIV Звычайную нядзелю, Год В (16 верасня)
14.09.2012 22:44
Мы добра ведаем, кім для нас з’яўляецца Езус Хрыстус. Прыходзім сёння на Эўхарыстыю, каб вызнаць веру ў Яго, паўтараючы ўслед за св. Пятром: «Ты ёсць Месія». Хочам таксама ў штодзённым жыцці ісці за Езусам. Будзе гэта патрабаваць ахвяры ад нас для Яго. Нашу ахвяру з мінулага тыдня далучаем да Яго ахвяры, якая за хвіліну будзе складацца сярод нас на алтары.
Аўторак, 11 верасня 2012
Нядзельнае казанне: ХХIV Звычайная нядзеля, Год B
12.09.2012 00:00
Несці крыж не азначае пайсці на фізічную смерць або прыняць пакуты і бічаванне, але адважыцца на тое, што мы будзем раздзяляць з Езусам Яго асноўныя рашэнні. Несці крыж азначае жыць смела, велікадушна прыняць выклік супраць самога сябе і жыць у свеце, які выступае супраць рашэнняў Езуса. Гэта ўдзел у рашэннях Езуса, воля жыць з Ім і жыць так, як жыве Ён, адмаўляючы ўсё тое, што ў нас не хоча верыць, што ў нас супраціўляецца таму, каб мы ішлі за Хрыстом.
Чацвер, 6 верасня 2012
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIІI Звычайную нядзелю, Год В (9верасня)
07.09.2012 00:00
У сённяшняй літургіі мы пачуем пра тое, як Езус aздраўляе глуханямога чалавека. Мы бачым, што Езус выслухoўвае проcьбы людзей і дапамагае ім у цяжкіх хвілінах жыцця. Нейкія людзі прыйшлі і прасілі Езуса за іншага чалавека, і Ён, не вагаючыся, дапамог: учыніу цуд, даў новы шанс на лепшае, больш паспяховае жыцце. Але як гэты чалавек выкарыстае свой шанс, залежыць толькі ад яго.
Панядзелак, 3 верасня 2012
Нядзельнае казанне: XXІIІ Звычайная нядзеля, Год B
04.09.2012 00:00
Няма нічога больш простага, чым стаць «глухімі» і «нямымі» да патрэбаў бліжняга, да Божага закліку, да голасу ісціны і любові, які кіруе нашай свядомасцю. Пра ўсе гэтыя сітуацыі мы чулі ў сённяшніх літургічных чытаннях. Усе яны ствараюць малюнак «супрацьлегласці збаўлення». І ўсё ж такі намі авалодвае жаданне больш адважнага жыцця...
Старонка 38 з 88
У пачатак
Назад
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Папулярныя радзелы навінаў
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Грэка-каталіцкая Царква
Апостальская Сталіца
Замежжа
Інтэрв'ю
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа