Каментарый да літургіі
У справах Божых большым з’яўляецца той, хто займае апошняе месца і служыць братам. Найлепшым прыкладам для нас ёсць сам Езус Хрыстус, які заняў апошняе месца. Ніхто з людзей не здолее Яго апярэдзіць.
Вобразам непараднасці ў жыцці з’яўляецца дазвол сысці на апошняе месца. Але калі хтосьці свядома займае апошняе месца, каб упадобіцца да Езуса, тады выігрывае ў жыцці.
Каментарый да літургіі слова
Вучні, размаўляючы ў дарозе, паспрачаліся, які з іх найбольшы. Езус не адразу дае адказ на такое пытанне, але паказвае на крыж, у якім можна знайсці ўсе адказы на нашыя пытанні.
Малітва вернікаў
Езус Хрыстус заняў апошняе месца сярод людзей і стаў слугой усіх. Праз Яго пасрэдніцтва ўсклікайма да ўсемагутнага Бога.
1. Просім Бога за ўсіх вучняў Хрыста, каб наследавалі свайго Настаўніка ў службе братам.
2. Просім Бога за людзей, маючых уладу, каб памяталі, што яна з’яўляецца служэннем бліжнім.
3. Просім Бога за маладых людзей, каб адважна ішлі за Хрыстом, прапаведуючы праўду аб паслухмянасці, беднасці і чысціні Пана.
4. Просім Бога за людзей хворых, каб у нас знаходзілі падтрымку і разуменне.
5. Просім Бога за нас саміх, каб мы пасярод штодзённых спраў заўсёды ўмелі выбіраць вечныя даброты.
Усемагутны Божа, Тваё Слова — гэта святло на нашай дарозе. Пакорна Цябе просім, прыйдзі з дапамогай усім, хто ў сваіх патрэбах звяртаецца да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Падрыхтавала с. Людміла Леўдаровіч MChR
.