Пошук

Дамен Catholic.by быў зарэгістраваны ў снежні 2001 года. Днём нараджэння сайта можна лічыць 22 снежня 2001 года, калі на сервер быў загружаны першы матэрыял.

Стварэнне каталіцкага партала спачатку здзяйснялася выдавецтвам «Про Хрысто». Тады, каб запоўніць інфармацыйную пустку, было вырашана размяшчаць у інтэрнэце каталіцкую прэсу (часопісы «Наша вера», «Ave Maria», «Любите друг друга»).

1 верасня 2003 г., праз паўтара гады працы, сайт стаў функцыянаваць як «афіцыйны» партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. 1 красавіка 2008 г. Сatholic.by быў аддзелены ад выдавецтва ў асобную структуру. Гэта — другі дзень нараджэння нашага калектыва і пачатак многіх рэчаў: якасна новага этапу працы, пераасэнсавання мэтаў і прынцыпаў, сяброўства з чытачамі і аўтарамі.

Сёння ў склад рэдакцыі ўваходзіць пяць чалавек. Большасць нашых аўтараў піша для Catholic.by пазаштатна.

Кс. Кірыл Бардонаў
Кс. Кірыл Бардонаў

В.а. дырэктара партала

Віталій Палінеўскі
Віталій Палінеўскі

Праграміст, фатограф, дызайнер

Валянціна Грамыка
Валянціна Грамыка

Рэдактар

Аляксандра Шчыглінская
Аляксандра Шчыглінская

Фатограф, дызайнер

Ілья Лапато
Ілья Лапато

Журналіст, рэдактар

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа