Пошук

29.10.2012 00:00  
Каментарый да літургіі

Збіраемся ў святыні на нядзельнай Эўхарыстыі, каб адказаць на запрашэнне Хрыста, каб сустрэцца з Ім у слове і ў св. Камуніі. Прагнем даверыць Езусу ўсе свае справы, усе клопаты штодзённага жыцця, а асабліва даверыць кожны дзень надыходзячага тыдня.

Прыходзім, бо прагнем нанова адкрыць моц Божай любові.

Каментарый да літургіі слова

Любоў мае вельмі вялікую вартасць у жыцці чалавека. Яна з’яўляецца вялікім дарам Бога. Менавіта сёння літургію слова пранізвае тэма любові. «Буду любіць Цябе, Пане, моц мая!» — гэтымі словамі ўсклікае псальміст. Але як чалавек можа выразіць сваю любоў да Усемагутнага Бога, свайго Стварыцеля? Адказ пачуем у першым чытанні: «Любі Пана Бога Твайго ўсім сэрцам тваім…». А ў Евангеллі Езус скажа, што гэта найважнейшая запаведзь, і дадасць: «Любі бліжняга, як самога сябе».

Мэтай нашага зямнога жыцця з’яўляецца сустрэча з Хрыстом у Нябесным Валадарстве. Дасягнуць яе мы зможам, калі нашае сэрца будзе напоўнена любоўю. Шчырай любоўю да Бога і да іншага чалавека.
Бо любоў большая, чым смерць,
Большая, чым крыж,
Большая, чым грэх!

Малітва вернікаў

  1. Молімся за Святога Айца Бэнэдыкта XVI, каб яго вучэнне аб Божай любові ўмацоўвала веру ў Касцёле.
  2. Молімся за святароў, каб у сакрамэнце споведзі паказвалі вернікам моц Божай міласэрнасці.
  3. Молімся за дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулках і дзіцячых дамах, каб  знайшліся людзі, якія адчыняць для іх свае сэрцы і атуляць клопатам і любоўю.
  4. Молімся за кіраўнікоў дзяржаў, каб у сваіх рашэннях кіраваліся супольным дабром і шанавалі годнасць кожнага чалавека.
  5. Молімся за памерлых, асабліва за душы, якія знаходзяцца ў чыстцы, каб нашыя малітвы і ахвяры адчынілі ім брамы Божага Валадарства.
  6. Молімся за нашу эўхарыстычную супольнасць, каб сэрца кожнага з нас заўсёды было адчынена на іншага чалавека.

Падрыхтавала с. Марына Брылёнак

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа