Пошук

06.10.2012 00:00  

Каментарый да літургіі

У сённяшняй літургіі мы будем разважаць, як Езус тлумачыў фарысеям, наколькі чорствыя сэрцы яны маюць. Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца. Але Езус заклікае да таго, каб усе ўспомнілі, якая была першапачатковая задума Бога: «…і будуць двое адным целам». А ці можна адно цела раздзяліць на дзве часткі? Так і Бог жадае, каб усе сужэнцы заставаліся адзіным цэлым, аж пакуль смерць іх не разлучыць.

Каментарый да літургіі слова

Што Бог з’яднаў, тое няхай чалавек не раздзяляе. Вельмі часта мы бачым, як распадаюцца сем’і. Бог жадае толькі дабра для людзей, і праз сакрамэнт шлюбу прапануе шлях збаўлення.

Трэба быць толькі верным наказам Езуса і кіравацца словамі са Святога Пісання, памятаючы аб тым, што Бог заўсёды клапоціцца аб нашым збаўленні.

Малітва вернікаў

Езус Хрыстус стаў першым прыкладам вернасці, аддаючы сваё жыццё на крыжы за ўсіх людзей ва ўсе часы. Жадаючы быць падобнымі да Яго, узносім нашыя малітвы.

1. Просім Цябе, Божа, за Святога Айца і ўсё духавенства, каб яны адважна неслі святло веры ва ўсе куткі свету.

2. Просім Цябе, Айцец усемагутны, за тых, хто рэчы матэрыяльныя паставіў вышэй за каштоўнасці Божыя, каб яны зразумелі, што зямное жыццё скончыцца, а той, хто любіць Бога, будзе жыць вечна.

3. Просім Цябе, Езу, каб у нашых сем’ях гучалі добрыя словы не толькі ў святочныя дні, але і ў кожны дзень і падтрымліваліся чынамі міласэрнасці.

4. Просім Цябе, міласцівы Божа, за навучэнцаў духоўных семінарый нашай краіны, якія распачалі новы навучальны год. Спашлі на іх Духа Святога.

5. Просім Цябе, Айцец усемагутны, за духоўныя дары перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай па нашай краіне. Няхай сустрэча з Божай Маці стане навяртаннем для многіх людзей.

6. Езу Журботны, Ты церпіш з адсутнасці любові ў нашых сем’ях, просім Цябе за тыя сем’і, якія распаліся: дай ім патрэбныя сілы, каб абое выйшлі насустрач адно аднаму.

7. Просім Цябе, Божа ўсемагутны, узмацняй нашую веру, каб мы мелі сілы перамагаць спакусы гэтага свету і заставацца вернымі Евангеллю.

Божа, Ойча ўсемагутны, выслухай нашыя просьбы, якія ўзносім да Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Марына Седзянеўская

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця