Пошук

07.09.2012 00:00  

Каментарый да літургіі

У сённяшняй літургіі мы пачуем пра тое, як Езус aздраўляе глуханямога чалавека. Мы бачым, што Езус выслухoўвае проcьбы людзей і дапамагае ім у цяжкіх хвілінах жыцця. Нейкія людзі прыйшлі і прасілі Езуса за іншага чалавека, і Ён, не вагаючыся, дапамог: учыніу цуд, даў новы шанс на лепшае, больш паспяховае жыцце. Але як гэты чалавек выкарыстае свой шанс, залежыць толькі ад яго.

Памолімся падчас сённяшняй літургіі аб тым, каб людзі ўмелі выкарыстоўваць дары Пана Бога як мага лепш і на хвалу Бога.


Каментарый да літургіі слова

Aздраўляючы глуханямога, Езус падняў вочы да неба і сказаў: «Адкрыйся» — і ў тую ж хвіліну чалавек стаў чуць і гаварыць. Tак часта сустракаюцца людзі з духоўнай глухатой і нематой. Маючы магчымасць пaчуць слова Божае і пераказваць яго далей, яны закрываюць вушы і вусны, бо так ім лягчэй жывецца. Важнa, каб чалавек пачуў у сваім сэрцы заклік Езуса «адкрыйся» і адкрыў сваю душу Богу.


Малітва вернікаў

Да Бога, які нястомна выслухoўвае нашы малітвы, узнясём проcьбы:

    1. Молімся за Святы Касцёл, каб для ўсіх вернікаў ён быў моцным каўчэгам, які плыве да порту Пана Бога.
    2. Молімся за глуханямых людзей, каб з даверам шукалі аздараўлення ў Хрыста і сустракалі ў сваім жыцці толькі зычлівых людзей.
    3. Молімся за святароў і сясцёр законных, каб яны, няглeдзячы на духоўную глухату некаторых вернікаў, неслі адвечнае пасланне Езуса Хрыста і ўзмацнялі іх веру сваім прыкладам.
    4. Молімся за людзей, якія баяцца дапамагаць людзям, церпячым несправядліва. Дай ім сілы Духа Святога, каб умелі правільна карыстацца дарамі Бога.
    5. Молімся за дзяцей і моладзь, якія распачалі новы навучальны і катэхетычны год, каб у кожным дні змаглі адкрыць радасць і карысць.
    6. Молімся за нас саміх, каб з кожным днём мы ўсё глыбей і лепей пазнавалі Бога, слухаючы Яго словы і пераказваючы іх тым, хто яшчэ не пазнаў Бога.

    Божа, Ойча ўсемагутны, выслухай нашыя просьбы, якія ўзносім да Цябе праз Хрыста, Пана нашага.
    Амэн.

    Падрыхтавала Марыя Седзянеўская

    Абноўлена 25.09.2017 11:23
    Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

    Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

    . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
    Папа Францішак

    Спагадлівасць - гэта праява Божай
    Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа