Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Місіянерства
Пятніца, 9 чэрвеня
Папа Францішак: Касцёлу патрэбныя сэрцы, як у Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
09.06.2023 14:34
Падчас агульнай аўдыенцыі Папы Францішка, якая адбылася 7 чэрвеня, на плошчы святога Пятра ў Ватыкане знаходзіліся рэліквіі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, дастаўленыя ў Рым з французскага горада Лізьё.
Пятніца, 2 чэрвеня
Папа Францішак: місійны дух Матэо Рыччы — актуальны прыклад
02.06.2023 14:20
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 31 мая прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны евангелізацыйнай руплівасці і апостальскаму запалу, нагадаўшы пра асобу святога Матэо Рыччы — італьянскага місіянера, які нарадзіўся ў Мачэраце ў вобласці Маркэ, а пасля заканчэння езуіцкай школы і ўступлення ў Таварыства Езуса ў Рыме папрасіў адправіць яго на місіі на Далёкі Усход.
Чацвер, 18 мая
Папа Францішак: святы Францішак Ксавэрый — прыклад няўрымслівага місіянера
18.05.2023 06:00
На агульнай аўдыенцыі, якая 17 мая прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны евангелізацыйнай руплівасці і апостальскаму запалу.
Пятніца, 17 лютага
Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі: прабываць з Хрыстом і ісці да людзей
17.02.2023 09:46
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 лютага прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны евангельзацыйнай руплівасці і апостальскаму запалу, звярнуўшы ўвагу вернікаў на прыклад першых вучняў Хрыста.
Чацвер, 26 студзеня
Папа Францішак у Пасланні на Сусветны дзень місій: кожны можа зрабіць свой унёсак у місіянерства
26.01.2023 14:44
25 студзеня, у свята навяртання святога апостала Паўла, было абнародавана Пасланне Папы Францішка на 97-ы Сусветны дзень місій, які сёлета пройдзе 22 кастрычніка на тэму: «Палаючыя сэрцы, ногі на шляху».
Пятніца, 6 мая 2022
Вербіст беларускага паходжання стане біскупам у Папуа — Новай Гвінеі
06.05.2022 15:09
7 мая ў Папуа — Новай Гвінеі прыме біскупскае пасвячэнне ксёндз Валенты Грык з Таварыства Божага слова (вербіст).
Пятніца, 15 кастрычніка 2021
Папа Францішак на Сусветны дзень місій: Не можам не абвяшчаць Евангелля
15.10.2021 17:16
У трэцюю нядзелю кастрычніка, якая ў гэтым годзе прыпадае на 17 кастрычніка, Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень місій. Сёлета ён пройдзе ў 95-ы раз.
Пятніца, 27 жніўня 2021
З Афганістана эвакуявалі апошніх місіянераў
27.08.2021 11:02
У Рым былі эвакуяваныя апошнія місіянеры, якія на працягу мінулых гадоў неслі служэнне ў Афганістане.
Пятніца, 23 ліпеня 2021
Першы кантэмпляцыйны кляштар з’явіўся ў Таджыкістане
23.07.2021 12:42
У Таджыкістане — сярэднеазіяцкай краіне, якая раней уваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, — быў адкрыты першы кантэмляцыйны (сузіральны) каталіцкі кляштар.
Панядзелак, 17 мая 2021
У беларускай супольнасці сэрцанаў два новыя дыяканы і прэзбітэр
17.05.2021 15:18
15 мая ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў польскіх Стадніках, што пад Кракавам, дапаможны біскуп Кракаўскай дыяцэзіі Дам’ян Мускус OFM удзяліў святарскае і дыяканскія пасвячэнні тром беларусам з законніцкай супольнасці сэрцанаў.
Пятніца, 29 студзеня 2021
Пасланне Папы на Сусветны дзень місій: «Любоў прыводзіць нас у рух, каб дзяліцца крыніцай надзеі»
29.01.2021 19:41
«Усё ў Хрысце нагадвае нам, што свет, у якім жывём, і яго патрэба ў збаўленні нам не чужыя, і кліча нас адчуваць сябе актыўнай часткай гэтай місіі», — напісаў Папа ў пасланні на Сусветны дзень місій.
Пятніца, 28 жніўня 2020
Сусветны дзень місій будзе сёлета адзначацца 18 кастрычніка
28.08.2020 15:48
Выйшла спецыяльная заява Кангрэгацыі евангелізацыі народаў наконт даты святкавання Сусветнага дня місій у гэтым годзе.
Аўторак, 28 ліпеня 2020
Святую Ганну, маці Панны Марыі, ушанавалі на адпустовай урачыстасці ў Лаздунах
28.07.2020 17:20
26 ліпеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах на Івейшчыне святкавалі ўрачыстасць святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Абраз святой Ганны знаходзіцца ў лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі.
Панядзелак, 1 чэрвеня 2020
Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій: Бог чакае нашай асабістай гатоўнасці
01.06.2020 14:12
31 мая было апублікавана пасланне Папы Францішка на 94-ы Сусветны дзень місій. Дакумент мае назву «Вось я, пашлі мяне ( Іс 6, 8)».
Панядзелак, 27 красавіка 2020
Ксёндз Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў місійны крыж з рук біскупа Станеўскага і рыхтуецца выехаць на місію ў Афрыку
27.04.2020 16:18
26 красавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў благаслаўленне і ўручыў місійны крыж ксяндзу Анджэю Ганчару.
Субота, 18 красавіка 2020
Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Сцяпана Цэргеля SVD адбылося ў Баранавічах
18.04.2020 23:54
18 красавіка падчас урачыстай святой Імшы ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах біскуп Пінскі Антоні Дзямֹ’янка ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Сцяпану Цэргелю SVD.
Пятніца, 17 красавіка 2020
Першы каталіцкі святы Кітая быў укрыжаваны ва Ухані — першым эпіцэнтры каранавірусу
17.04.2020 18:49
Першы каталіцкі святы Кітая, Жан-Габрыэль Пербуар (1802–1840), прыняў мучаніцкую смерць ва Ухані — першым эпіцэнтры пандэміі каранавірусу.
Серада, 19 лютага 2020
Папа Францішак увёў місіянерскую практыку для дыпламатаў Святога Пасаду
19.02.2020 17:07
У лісце Папы Францішка да кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі арцыбіскупа Джозэфа Марыно тым, хто паступае на дыпламатычную службу Святога Пасаду, прапануецца правесці год у адной з дыяцэзій для атрымання місіянерскага досведу.
Субота, 19 кастрычніка 2019
Паведамленне на Сусветную нядзелю місій біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
19.10.2019 14:04
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі Пінск, 17 кастрычніка 2019 г. Дарагія дыяцэзіяне! На працягу апошняга тыдня ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях місійных спраў. Памятаем заданне нашага Пана Езуса Хрыста, якое Ён нам пакінуў перад Унебаўшэсцем: занесці Добрую Вестку аб збаўленні да кожнага без выключэнняў (гл. Мк 16, 15–16). Атрымаўшы гэтае заданне ад Боскага Настаўніка, усе вучні, напоўненыя Духам Святым, распачалі сваю місійную евангелізацыйную справу. Яна працягваецца па сённяшні дзень. І будзе працягвацца «аж да сканчэння веку» ( Мц 28, 20). Гэтая евангелізацыйная «эстафета» на пэўным этапе гісторыі дайшла да нашых продкаў і да нас. У сваю чаргу нашым заданнем з’яўляецца перадаць гэтую «эстафету» веры далей. Уся наша гісторыя — гэта драматычная, напоўненая разнастайнымі радасцямі і болем місія перадачы веры ў Езуса Хрыста. Папа Францішак заахвочвае нас, каб у кастрычніку мы асаблівым чынам звярнулі ўвагу на гэтую надзвычай важную справу і заданне кожнага хрысціяніна: быць місіянерам збаўлення. Нашае пакліканне да місіянерства бярэ пачатак у сакрамэнце хросту — браме новага жыцця кожнага вызнаўцы Езуса. Нездарма Ён заклікае нас не проста прапаведаваць, але ісці і дапамагаць кожнаму ахрысціцца «ў імя Айца і Сына, і Духа Святога» ( Мц 28, 19). Умілаваныя! Мы не адны ў гэтым свеце, і нельга нам клапаціцца толькі пра саміх сябе. Папа Францішак заклікае нас пачынаць сваю хрысціянскую місійную дзейнасць з асяроддзя сям’і і працы, але на гэтым не спыняцца. Ісці далей. Асабліва сёння, калі ва ўсім свеце адзначаем Місійную нядзелю, мы павінны памятаць пра тых, хто прапаведуе веру на далёкіх кантынентах, у аддаленых кутках зямлі. Там жывуць людзі і служаць місіянеры, якія чакаюць нашай падтрымкі, выражанай у малітве і ахвярным чыне салідарнасці. Некалькі гадоў таму арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн праводзіў у горадзе Арс у Францыі рэкалекцыі для святароў, сабраных з розных краін свету. Падчас гэтых духоўных практыкаванняў адбываліся размовы аб жыцці Касцёла. Хтосьці выказаў даволі песімістычны погляд пра будучыню хрысціянства і запытаўся, ці вытрымае Касцёл усе выпрабаванні, якія яго чакаюць. Кардынал адказаў: «Напэўна, вытрымае, але нідзе не сказана, што гэта будзе Касцёл у Еўропе». Божая справа не мае ні геаграфічных, ні гістарычных межаў. Касцёл трывае вечна. Ён павінен выконваць сваю збаўчую місію ў тым часе і месцы, дзе кожнаму пакаленню хрысціянаў дадзена жыць. Сёння, у Сусветную місійную нядзелю, мы дзякуем Пану Богу за дар місіянераў, якія прынеслі веру на нашу зямлю. Дзякуем і молімся за нашых продкаў, якія перадалі нам дар веры і святога хросту. Молімся за тых, хто ахвяраваў сябе, каб быць місіянерам Хрыста сярод людзей, якія яшчэ не ведаюць Касцёла. Просім таксама Бога аб тым, каб мы не забывалі пра місійнасць нашай веры. Быць хрысціянінам, католікам — гэта дзяліцца радасцю Евангелля, прыводзіць да святых сакрамэнтаў збаўлення кожнага. Таму будзем жа місіянерамі ў перадачы «эстафеты» веры наступнаму пакаленню людзей, якія вакол нас. Агорнем малітвай тых, хто прысвяціў сваё жыццё місіянерскаму служэнню. Будзем мець адкрытае сэрца і ахвярныя далоні, каб дапамагаць Касцёлу ў выкананні яго збаўчага місіянерскага задання ў гэтым свеце. З пастырскім благаслаўленнем, + Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі
Чацвер, 17 кастрычніка 2019
Электронны ружанец-бранзалет для малітвы за мір ва ўсім свеце прэзентавалі ў Ватыкане
17.10.2019 08:53
15 кастрычніка, у разгар Ружанцовага месяца і Надзвычайнага месяца місій, Сусветная сетка Папскай малітвы прадставіла новы спосаб заахвоціць моладзь да традыцыйнай малітвы — смарт-ружанец ( Click To Pray eRosary ). Новы рэлігійны гаджэт, спалучаны з аплетам для аператыўных сістэм Андроід i iOS , прызначаны перадусім для малітвы за мір ва ўсім свеце.
Старонка 1 з 2
У пачатак
Назад
1
2
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа