Пошук

17.10.2024 13:34   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Deon.pl

Бліжэйшая Місійная нядзеля, якая прыпадае на 20 кастрычніка, будзе адзначацца ў 98-ы раз.

Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня місій, які адзначаецца штогод у трэцюю нядзелю кастрычніка, — «Пайдзіце і запрасіце на вяселле ўсіх» (пар. Мц 22, 9). Ён натхнёная евангельскай прыпавесцю пра караля, які загадаў сваім слугам пайсці на ростані і паклікаць на вяселле яго сына ўсіх, каго сустрэнуць.

Гэта таксама патранальнае свята Папскіх місійных таварыстваў.

Місійная нядзеля адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1926 года.

Гэта асаблівы час для малітвы за місіянераў і падтрымкі місіянерскіх тэрыторый па ўсім свеце.

Матэрыяльныя ахвяраванні, якія збіраюцца ў місійную нядзелю, прызначаны — па волі Папы — для падтрымкі Фонду місійнай салідарнасці паўсюднага Касцёла ва ўсім свеце, якім кіруе Папскае таварыства пашырэння веры. Дзякуючы дзейнасці гэтага фонда могуць працаваць катэхеты, будуюцца новыя святыні і ўтрымліваюцца ўстановы апекі для самотных, бедных і пераследаваных людзей.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця