Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Місіянерства
Серада, 19 лютага 2020
Папа Францішак увёў місіянерскую практыку для дыпламатаў Святога Пасаду
19.02.2020 17:07
У лісце Папы Францішка да кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі арцыбіскупа Джозэфа Марыно тым, хто паступае на дыпламатычную службу Святога Пасаду, прапануецца правесці год у адной з дыяцэзій для атрымання місіянерскага досведу.
Субота, 19 кастрычніка 2019
Паведамленне на Сусветную нядзелю місій біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
19.10.2019 14:04
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі Пінск, 17 кастрычніка 2019 г. Дарагія дыяцэзіяне! На працягу апошняга тыдня ў лучнасці з Паўсюдным Касцёлам мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях місійных спраў. Памятаем заданне нашага Пана Езуса Хрыста, якое Ён нам пакінуў перад Унебаўшэсцем: занесці Добрую Вестку аб збаўленні да кожнага без выключэнняў (гл. Мк 16, 15–16). Атрымаўшы гэтае заданне ад Боскага Настаўніка, усе вучні, напоўненыя Духам Святым, распачалі сваю місійную евангелізацыйную справу. Яна працягваецца па сённяшні дзень. І будзе працягвацца «аж да сканчэння веку» ( Мц 28, 20). Гэтая евангелізацыйная «эстафета» на пэўным этапе гісторыі дайшла да нашых продкаў і да нас. У сваю чаргу нашым заданнем з’яўляецца перадаць гэтую «эстафету» веры далей. Уся наша гісторыя — гэта драматычная, напоўненая разнастайнымі радасцямі і болем місія перадачы веры ў Езуса Хрыста. Папа Францішак заахвочвае нас, каб у кастрычніку мы асаблівым чынам звярнулі ўвагу на гэтую надзвычай важную справу і заданне кожнага хрысціяніна: быць місіянерам збаўлення. Нашае пакліканне да місіянерства бярэ пачатак у сакрамэнце хросту — браме новага жыцця кожнага вызнаўцы Езуса. Нездарма Ён заклікае нас не проста прапаведаваць, але ісці і дапамагаць кожнаму ахрысціцца «ў імя Айца і Сына, і Духа Святога» ( Мц 28, 19). Умілаваныя! Мы не адны ў гэтым свеце, і нельга нам клапаціцца толькі пра саміх сябе. Папа Францішак заклікае нас пачынаць сваю хрысціянскую місійную дзейнасць з асяроддзя сям’і і працы, але на гэтым не спыняцца. Ісці далей. Асабліва сёння, калі ва ўсім свеце адзначаем Місійную нядзелю, мы павінны памятаць пра тых, хто прапаведуе веру на далёкіх кантынентах, у аддаленых кутках зямлі. Там жывуць людзі і служаць місіянеры, якія чакаюць нашай падтрымкі, выражанай у малітве і ахвярным чыне салідарнасці. Некалькі гадоў таму арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн праводзіў у горадзе Арс у Францыі рэкалекцыі для святароў, сабраных з розных краін свету. Падчас гэтых духоўных практыкаванняў адбываліся размовы аб жыцці Касцёла. Хтосьці выказаў даволі песімістычны погляд пра будучыню хрысціянства і запытаўся, ці вытрымае Касцёл усе выпрабаванні, якія яго чакаюць. Кардынал адказаў: «Напэўна, вытрымае, але нідзе не сказана, што гэта будзе Касцёл у Еўропе». Божая справа не мае ні геаграфічных, ні гістарычных межаў. Касцёл трывае вечна. Ён павінен выконваць сваю збаўчую місію ў тым часе і месцы, дзе кожнаму пакаленню хрысціянаў дадзена жыць. Сёння, у Сусветную місійную нядзелю, мы дзякуем Пану Богу за дар місіянераў, якія прынеслі веру на нашу зямлю. Дзякуем і молімся за нашых продкаў, якія перадалі нам дар веры і святога хросту. Молімся за тых, хто ахвяраваў сябе, каб быць місіянерам Хрыста сярод людзей, якія яшчэ не ведаюць Касцёла. Просім таксама Бога аб тым, каб мы не забывалі пра місійнасць нашай веры. Быць хрысціянінам, католікам — гэта дзяліцца радасцю Евангелля, прыводзіць да святых сакрамэнтаў збаўлення кожнага. Таму будзем жа місіянерамі ў перадачы «эстафеты» веры наступнаму пакаленню людзей, якія вакол нас. Агорнем малітвай тых, хто прысвяціў сваё жыццё місіянерскаму служэнню. Будзем мець адкрытае сэрца і ахвярныя далоні, каб дапамагаць Касцёлу ў выкананні яго збаўчага місіянерскага задання ў гэтым свеце. З пастырскім благаслаўленнем, + Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі
Чацвер, 17 кастрычніка 2019
Электронны ружанец-бранзалет для малітвы за мір ва ўсім свеце прэзентавалі ў Ватыкане
17.10.2019 08:53
15 кастрычніка, у разгар Ружанцовага месяца і Надзвычайнага месяца місій, Сусветная сетка Папскай малітвы прадставіла новы спосаб заахвоціць моладзь да традыцыйнай малітвы — смарт-ружанец ( Click To Pray eRosary ). Новы рэлігійны гаджэт, спалучаны з аплетам для аператыўных сістэм Андроід i iOS , прызначаны перадусім для малітвы за мір ва ўсім свеце.
Аўторак, 1 кастрычніка 2019
«Ахрышчаныя і пасланыя». У Касцёле распачаўся надзвычайны месяц Місій
01.10.2019 13:39
1 кастрычніка распачаўся надзвычайны месяц Місій, які яшчэ ў 2017 годзе абвясціў папа Францішак з мэтаю абудзіць руплівасць у евангелізацыйнай дзейнасці Касцёла ў ягоным пасланніцтве ad gentes — да людзей, якія яшчэ не ведаюць Хрыста.
Серада, 18 верасня 2019
Настаяцель беларускіх капуцынаў даведаўся, як жыве і служыць наш манах у Афрыцы
18.09.2019 13:46
З 29 жніўня па 14 верасня адбыўся візіт вышэйшага настаяцеля кустодыі меншых братоў капуцынаў Беларусі брата Алега Шэнды OFMCap у архідыяцэзію Лібервіль (Габон, Цэнтральная Афрыка).
Пятніца, 3 мая 2019
Кардынал Паралін выказаўся пра стварэнне ў Ватыкане «суперведамства» і пра крызіс у Еўропе
03.05.2019 11:19
2 мая польская рэдакцыя партала Vatican News са спасылкай на інтэрв’ю Дзяржсакратара папы Францішка кардынала П’етро Параліна агенцтву ACI паведаміла, што запланаванае ў Ватыкане стварэнне «суперведамства» па справах місіі не зменшыць ролі Кангрэгацыі веравучэння.
Старонка 2 з 2
У пачатак
Назад
1
2
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа