Пошук

Субота, 26 лютага 2022
Пятніца, 25 лютага 2022
Чацвер, 24 лютага 2022
Серада, 23 лютага 2022
Аўторак, 15 лютага 2022
Чацвер, 27 студзеня 2022
Серада, 26 студзеня 2022
26.01.2022 07:07
Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча Дарагія святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце. Папа Францішак падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю звярнуўся да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб малітве ў інтэнцыі мірнага вырашэння міжнародных канфліктаў, шляхам паважнага шматбаковага дыялога, а не з дапамогай зброі. Як адзначыў Пантыфік, асаблівым чынам такой малітвы сёння патрабуе Украіна. Таму заклікаю ўсіх адказна падысці да гэтай просьбы Святога Айца і падчас Імшаў у сераду 26 студзеня, а таксама ў бліжэйшую нядзелю, 30 студзеня, дадаць у малітве вернікаў інтэнцыю аб міры ва Украіне. Калі ёсць такая магчымасць, то прашу таксама цэлебраваць у бліжэйшы час Эўхарыстыю ў гэтай інтэнцыі і правесці малітоўнае набажэнства аб міры ў свеце. Наша малітва можа не абмяжоўвацца толькі гэтымі днямі, але няхай вынікае з нашай заклапочанасці аб міры і дыялогу ў нашым супольным доме, сярод тых, з кім жывем побач. Моц гэтай малітвы няхай стане падтрымкай гля тых, хто гэты мір сёння будуе і абаронай ад сілаў, якія імкнуцца яго зруйнаваць. Моц Духа Святога і заступніцтва Багародзіцы няхай спадарожнічае нам у гэтай важнай справе. З пастырскім благаслаўленнем, ✠ Алег Буткевіч Біскуп Віцебскі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Аўторак, 25 студзеня 2022
Панядзелак, 24 студзеня 2022
Пятніца, 31 снежня 2021
Серада, 20 кастрычніка 2021
Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Чацвер, 30 верасня 2021
Субота, 3 ліпеня 2021
Серада, 16 чэрвеня 2021
Аўторак, 8 чэрвеня 2021
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця