Пошук

07.03.2022 15:58   Паводле: sdb.by

27 лютага ў араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, дзе нясуць служэнне святары і сёстры з салезіянскай супольнасці, сабраліся дзеці, каб разам правесці час і духоўна з’яднацца з дзецьмі Украіны.

Як паведамляецца на сайце салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі sdb.by, праграма складалася з дзвюх частак: актыўнай і малітоўнай.

Напачатку дзеці ўдзельнічалі ў эстафетах, а пасля сабраліся вакол Марыі, каб праз Яе заступніцтва маліцца аб міры ва Украіне і ва ўсім свеце.

Напрыканцы быў зроблены агульны фотаздымак з сімваламі сэрца, каб падкрэсліць, што любоў перамагае нават вайну.

 

Абноўлена 09.03.2022 09:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця