Пошук

27.02.2022 12:46   Catholic.by
Фотакалаж: americamagazine.org

26 лютага Папа Францішак правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.

Размова Пантыфіка з украінскім лідарам адбылася на фоне трагічных паведамленняў з фронтаў ваенных дзеянняў па ўсёй Украіне, у тым ліку ў Кіеве.

«Святы Айцец выказаў свой глыбокі боль з прычыны трагічных падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне», — паведаміла ў Твітэры пасольства Украіны пры Святым Пасадзе.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі напісаў твіт-паведамленне, у якім сцвердзіў: «Я падзякаваў Папу Францішак за малітву аб міры ва Украіне і аб прыпыненні агню. Украінскі народ адчувае духоўную падтрымку Яго Святасці».

Папа Францішак таксама скіраваў твіт-паведамленне на розных мовах, у тым ліку па-руску і па-украінску.

«Езус вучыў нас, што на д’ябальскую апантанасць гвалту належыць адказваць Божай зброяй: постам і малітвай. Няхай Валадарка супакою выратуе свет ад шаленства вайны», — гэтыя словы Святы Айцец прамовіў падчас агульнай аўдыенцыі 23 лютага. Твіт быў апублікаваны з хэштэгамі #Praytogether і #Ukraine — «Молімся разам» і «Украіна», а таксама выявай Езуса на крыжы.

Абноўлена 08.03.2022 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця