Пошук

09.04.2026 20:26   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY

Кардынал П’ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, узначаліў урачыстую святую Імшу ў Базыліцы Гроба Панскага

У самым сэрцы Святога Горада, сярод рэха канфліктаў і болю, Лацінскі Патрыярх Ерузалема абвясціў Уваскрасенне Хрыста як адзіную сілу, здольную раззброіць чалавечыя сэрцы.

Велікоднае «Аллелюя» прагучала ў Базыліцы Гроба Пана ў атмасферы стрыманасці і вымушаных абмежаванняў. Нягледзячы на адсутнасць шматлікіх пілігрымаў і прадстаўнікоў дзяржаўных структур, кардынал П’ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Ерузалема, узначаліў урачыстую святую Імшу, ператварыўшы яе ў глыбокі аналіз сучаснай трагедыі Святой Зямлі.

Паводле слоў іерарха, у месцы, дзе калісьці быў адсунуты камень ад магілы, сёння нянавісць і помста зноў капаюць новыя равы і магілы для жывых.

Як падкрэсліў Патрыярх, сапраўдная надзея заключаецца ў адвазе пачынаць усё нанова. Ён перасцярог ад небяспекі «замураваць» Бога ў труне кожны раз, калі чалавек падпарадкоўваецца логіцы варожасці або лічыць «справядлівасцю» толькі падлік страт, а «мірам» — часовае ўзброенае зацішша.

Уваскрасенне Хрыста, на думку іерарха, — гэта не проста праўда з мінулага, а актыўны пратэст супраць прымірэння з рэчаіснасцю зла.

Сёлетняя ўрачыстасць прайшла без прысутнасці прадстаўнікоў усходніх Касцёлаў і дыпламатычнага корпуса з-за дзяржаўных абмежаванняў, што яшчэ больш падкрэсліла самотнасць і складанасць моманту. Тым не менш, падчас рэзурэкцыйнай працэсіі вакол Гроба Пана святары праспявалі ўрыўкі з чатырох Евангелляў, сімвалічна абвяшчаючы радасную вестку на ўсе чатыры бакі свету.

Гэтае святкаванне ў Базыліцы стала напамінам аб тым, што нават калі вакол гучаць галасы смерці, апошняе слова належыць не тым, хто нясе смерць, а Таму, Хто ўваскрасае.
 

Абноўлена 10.04.2026 00:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.