Пошук

02.03.2022 11:02   Catholic.by

2 сакавіка, у Папяльцовую сераду, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітоўнае чуванне ў інтэнцыі міру ва Украіне.

Адарацыя распачнецца адразу пасля заканчэння святой Імшы на 12.00 і будзе працягвацца да 18.00.

Прамая трансляцыя з архікатэдры

У праграме малітоўнага чування дзеля міру ва Украіне — Ружанец, Крыжовы шлях і іншыя малітвы.

4 сакавіка на працягу дня (з 8.30 да 18.00) і 5 сакавіка (з 8.30 да 12.00) пасля святой Імшы а 8-й гадзіне ў мінскай архікатэдры таксама адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Абноўлена 08.03.2022 15:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця