19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбудзецца малітва, на якую асаблівым чынам запрашаюць мужчын.
Супольная малітва распачнецца ў 19.00 святой Імшой.
Пасля Эўхарыстыі адбудзецца адарацыя з малітвай Ружанца за мір ва Украіне.
Як адзначаецца на Grodnensis.by, малітва для мужчын ва ўрачыстасць святога Юзафа праходзіць у гэтай гродзенскай парафіі ўжо некалькі гадоў запар.