Пошук

09.03.2022 11:25   Catholic.by
Фота: Дзмітрый Ларын / «Украинская правда»

Рымскі сакратарыят Першавярхоўнага Арцыбіскупа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслава Шаўчука даслаў падзяку за словы братэрскай салідарнасці, выказаныя Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Звароце адносна вайны ва Украіне.

У лісце, адрасаваным каталіцкім біскупам Беларусі, ад імя арцыбіскупа Шаўчука выказваецца шчырая падзяка за «братэрскую салідарнасць і духоўную падтрымку ў гэтыя драматычныя дні».

«Мы просім вас далучыцца да нас у малітве, каб Бог міру даў нам моц спыніць агрэсію і абараніць народ Украіны», — гаворыцца ў лісце, падпісаным прадстаўніком рымскага бюро Сакратарыяту кіраўніка УГКЦ айцом Андрэем Салецкім.

Ён таксама запэўнівае беларускі каталіцкі епіскапат у тым, што, як толькі Першавярхоўны Арцыбіскуп зможа вярнуцца да выканання свайго служэння ў мірным жыцці, ён абавязкова знойдзе магчымасць падзякаваць асабіста.

Абноўлена 09.03.2022 11:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа