Пошук

03.03.2022 10:44   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

10 сакавіка ў парафіі Святога Духа ў Мінску (Чыжоўка) моладзь Мінска збярэцца на адарацыю і супольную малітву. Такая сустрэча на пачатку Вялікага посту будзе праходзіць ужо чацвёрты год запар.

Пачатак у 20.00.

Касцёл падчас сінадальнага працэсу шукае адказу на пытанне: наколькі мы ў місіі евангелізацыі жадаем запрашаць і быць з тымі, хто знаходзіцца побач, каб разам ісці дарогай збаўлення.

У святле неспакою ў свеце, вайны ва Украіне, якая вядзе да падзелу і братазабойства, каталіцкая моладзь запрашае аднагодкаў з усіх мінскіх парафій на пачатку Вялікага посту — асаблівага часу навяртання і пакаяння — маліцца разам перад Найсвяцейшым Сакарамэнтам аб міры, каб з Хрыстом праз сваё жыццё і ўчынкі несці мір і еднасць.

Хто жадае прыняць удзел у Эўхарыстыі, можа далучыцца да парафіяльнай святой Імшы ў касцёле Святога Духа, якая распачнецца а 19-й гадзіне.

Адрас парафіі: праезд Галадзеда, 15 В.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак

Абноўлена 03.03.2022 10:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.