Пошук

11.11.2026 20:08   grodnensis.by / Catholic.by

21 лістапада гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля чакае маладых людзей на святкаванне 41-га Сусветнага дня моладзі.

Як сённяшняй моладзі знаходзіць адвагу жыць верай і не губляць надзеі? Пра гэта можна будзе паразважаць разам падчас сустрэчы ў Гродне, якая пройзе 21 лістапада ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) з нагоды святкаваннея 41-га Сусветнага дня моладзі.

Дэвізам сёлетняга Сусветнага дня моладзі сталі словы Езуса з Евангелля Яна: «Будзьце мужнымі! Я перамог свет» (Ян 16, 33).

Сустрэчы моладзі ў гродзенскай парафіі ўжо сталі добрай традыцыяй. Падобнае святкаванне прайшло тут і летась, сабраўшы маладых вернікаў для супольнай малітвы і адпачынку.

Сёлета арганізатары падрыхтавалі праграму, якая аб'яднае духоўную і музычную часткі.

Праграма:

  • 18.00 — канферэнцыя;
  • 19.00 — святая Імша;
  • 20.00 — супольны адпачынак і выступленне гурта Ignis Spiritus.

Арганізатары запрашаюць маладых людзей далучыцца да святкавання, каб разам адзначыць гэты дзень, сустрэцца з равеснікамі і ўмацавацца ў веры.

Абноўлена 11.11.2026 22:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.