Пошук

01.03.2022 11:05   Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

Па панядзелках, серадах і суботах на працягу Вялікага посту ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя будзе праходзіць адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі міру ў свеце, а таксама аб патрэбных ласках для народаў Украіны, Беларусі і Расіі.

Пачатак адарацыі ў 18.00.

Арганізатары заклікаюць далучацца да супольнай малітвы, бо адказнасць за мірную будучыню ляжыць на кожным з нас.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа