Пошук

11.03.2022 14:02   Паводле: Каталіцкі медыя-цэнтр Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне / Фота: Алена Нікалаевіч, Раман Балук, Аляксей Саўранскі / kmc.media / Catholic.by

У чацвер 10 сакавіка ў мітрапалітальнай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Львове адбылася экуменічная малітва за Украіну, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій і рэлігій.

Набажэнства ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы Францішка кардынал Конрад Краеўскі, Папскі элемазінарый, які прыехаў у ахопленую вайной Украіну, каб прынесці благаслаўленне і дапамогу ад Святога Айца.

Як паведаміў Каталіцкі медыя-цэнтр Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне kmc.media, да малітвы ў старадаўняй львоўскай катэдры далучыліся Першавярхоўны Арцыбіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў Шаўчук, Мітрапаліт львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, іншыя іерархі Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай Царквы і Праваслаўных Цэркваў, дыякан Армянскай Царквы, прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў і юдэйскага рэлігійнага аб’яднання.

Падчас набажэнства кардынал Краеўскі падкрэсліў важнасць спынення вайны.

«Папа Францішак выказвае сваю салідарнасць украінскаму народу і запэўнівае ў пастаяннай малітве за мір ва Украіне.

Божа нашых айцоў, вялікі і міласэрны Божа жыцця і супакою, Ойча ўсіх людзей, Табе даспадобы мір, а не вайна; любоў, а не нянавіць: няхай жа спыніцца вайна! Ты спаслаў свайго Сына Езуса Хрыста абвяшчаць мір і яднаць усіх Божых дзяцей. Няхай скончыцца вайна! Навярні сэрцы тых, хто нясе адказнасць за лёсы народаў. Няхай плод Святога Духа прынясе новае натхненне для міру. Ойча, няхай настане час міру і спакою. Няхай ужо не будзе вайны!» — маліўся прадстаўнік Папы ў львоўскай катэдры.

У экуменічным набажэнстве ўзялі ўдзел таксама прадстаўнікі мясцовай улады.

Абноўлена 11.03.2022 14:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.