Пошук

07.03.2022 15:18   Catholic.by

8 сакавіка па ініцыятыве супольнасці «Легіён Марыі» парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў гістарычнай катэдры ў Магілёве адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі міру ва Украіне.

Вернікі збяруцца на адарацыю ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай, каб у супольнай малітве прасіць аб хутчэйшым спыненні вайны ва Украіне і аб тым, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне.

Пачатак адарацыі пасля Імшы на 9.00, завяршэнне ў 18.15.

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае ўсіх мясцовых вернікаў узяць удзел у адарацыі ў зручны час.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.