З 6 па 8 снежня адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў і духоўных асобаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у рэкалекцыйным доме «Голас Айца» пры дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу перадусім сем’і і духоўных асобаў з Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы.
Удзел у духоўных практыкаваннях ад «Сужэнскіх сустрэч» дае магчымасць і шанц наблізіцца адзін да аднаго, аднавіць эмацыйную сувязь у сужэнстве, а маладым сем’ям — закласці моцны фундамент для моцных адносін.
Унікальная аўтарская праграма рэкалекцый ужо амаль 20 гадоў дапамагае сужонкам з Беларусі не толькі выходзіць са шматлікіх крызісаў сужэнскага жыцця, паглыбляць свае адносіны, абнаўляць пачуцці, рабіць пэўныя крокі насустрач адно аднаму, насустрач сваім дзецям, блізкім і іншым людзям. Арганізатары запрашаюць асаблівым чынам зірнуць на свае сужэнскія адносіны праз прызму дыялогу.
Духоўныя асобы ўдзельнічаюць у рэкалекцыях па спецыяльнай праграме, якая дае магчымасць аднавіць і ўмацаваць адносіны з Богам праз дыялог.
Праграма рэкалекцый найлепш падыходзіць:
- Сям’ям, якія перажываюць крызіс і шукаюць выйсце, нават калі здаецца, што сёння надзеі вельмі мала.
- Сужонкам, у якіх усталяваліся добрыя адносіны, але якія хочуць клапаціцца пра іх развіццё і ўмацаванне.
- Маладым сужонкам, якія толькі пачалі жыццё разам і жадаюць закласці моцны падмурак для будучыні.
- Духоўным асобам, якія імкнуцца аднавіць і ўмацаваць сувязь з Богам і развіваць адносіны з іншымі.
Рэкалекцыі дапамогуць у пошуку адказаў на пытанні:
- Як стварыць свой асабісты план аднаўлення, паляпшэння, умацавання ці «рамонту» адносін канкрэтных людзей у канкрэтнай сям’і?
- З чаго пачаць?
- Якія канкрэтныя крокі зрабіць у канкрэтнай жыццёвай сітуацыі?
Рэкалекцыі па асаблівай праграме даюць магчымасць не толькі распрацаваць уласны план, але і пачаць рэальна реалізоўваць яго крок за крокам у сваім штодзённым жыцці. Дыялог стане тым унікальным інструментам, які дапаможа ствараць нашмат больш узаемапаразумення, цеплыні і радасці быцця разам.
Вось некалькі сведчанняў ад удзельнікаў мінулых рэкалекцый:
«Мы даўно ў сужэнстве і праз гады мы загразлі ў звычайных бытавых пытаннях і праблемах. Сталі як чужыя адно аднаму. Пабыўшы на рэкалекцыях, мы атрымалі правільны кірунак, і ў нас усё атрымаецца. Мы ведаем, над чым нам трэба працаваць. Дзякуй, за метад і праведзеную працу».
«Тут атрымалася аддаліцца ад сваёй ролі бацькі, супрацоўніка па працы і гэтак далей і заглыбіцца ў самога сябе і ва ўнутраны свет сваёй жонкі, лепш зразумець яе. Дадому вяртаюся з упэўненасцю, што тое, чаму мы тут навучыліся, дапаможа нам развівацца ў будучыні, мацней кахаць і лепш разумець адзін аднаго. Ужо ёсць канкрэтныя плады ад ўдзелу».
«Мы як сужонкі згубіліся дзесьці… Хутчэй, мы жывем як бацькі, а зусім не знаходзім часу адно для аднаго. На рэкалекцыях удалося перапрацаваць цяжкія пытанні, якія віселі над намі, але мы не мелі сіл і часу, каб іх узняць і пачаць вырашаць. Дзякуй за створаную атмасферу і праграмму, якія дазволілі нам зрабіць такія важныя крокі ў нашых адносінах».
«У нас гадавіна шлюбу, і даўно жонка ўгаворвала паехаць на рэкалекцыі. Вырашыў здацца. Я па жыцці вялікі скептык, і першыя мае пачуцці былі сумнеў і скептыцызм. Але пасля рэкалекцый ад’язджаю з пачуццём падзякі і рэальным абнаўленнем нашых адносін. Перажыў пачуццё блізказці са сваёй жонкай. Дзякуй».
«Прыехаў з пачуццём страху, адчужэння, хвалявання, што давядзецца ўздымаць складаныя пытанні. У працэсе мае пачуцці перараслі ў натхненне і разуменне. Усё аказалася вельмі карысным для нас і нашых адносін. Я адчуў удзячнасць жонцы за тое, што яна прымае мяне, і ўпэўненасць у тым, што ўсё ў нас будзе добра. Вяртаюся са спакоем і задавальненнем».
Арганізацыйныя пытанні
- Пачатак рэкалекцый у пятніцу 6 снежня ў 18.00.
- Заканчэнне рэкалекцый у нядзелю 8 снежня каля 15.00.
- У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
- Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад узросту, канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнай актыўнасці: і тыя, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе, і тыя, хто жыве ў касцёльным шлюбе.
- Адрас: Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г/п Рось, вул. Чырвонаармейская, 12.
- Запіс па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
«Нашыя сем’і нарадзіліся для таго, каб быць шчаслівымі. Запрашаем выкарыстаць гэтую магчымасць!» — кажуць арганізатары.
Сем’і, якія ўдзельнічалі ў рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч», дзеляцца сваімі сведчаннямі:
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: Уік-энд «Сужэнскіх сустрэч» як каштоўны падарунак, які падзяліў жыццё на «да» i «пасля»
- «Рэкалекцыі ўдыхнулі новае жыццё ў нашыя адносіны». Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця Яўгена і Дар’і Горбач
- «Тое, што адбылося з намі на рэкалекцыях, можна назваць цудам». Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця Марыны і Юрыя Дваранiновiчаў
- «Ветэраны» «Сужэнскіх сустрэч» — пра свой шлях да асэнсаванасці ў сямейных адносінах
- «Дагэтуль узгадваю цеплыню, рамантыку і прыгажосць тых дзён». Як уік-энд «Сужэнскіх сустрэч» змяніў сямейнае жыццё Аляксандра і Ганны Гелагаевых
- Ад вечароў для закаханых да сужэнскіх сустрэч. Адзін год з жыцця маладажонаў Марты і Паўла
- «Наша знаёмства адбылося ў інтэрнэце». Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця Гелі і Вовы Белаусаў
- Дыялогі Олі і Сашы: адчуванне каштоўнасці нашага «разам»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Крошкі» для сужэнскіх адносін на кожны дзень — рэцэпт ад сям’і Панамаровых
- «Я ехала на ўік-энд, не ведаючы, што там будзе». Гісторыя сям’і Яўгена і Вольгі Хілько
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця: «Бог пакрыху, маленькімі крокамі прыходзіў у нашае жыццё»
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыя сям’і Ганны і Юрыя Лугаўцовых
- Радасці і цяжкасці сямейнага жыцця. Гісторыі ўдзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч»