Пошук

06.04.2023 16:29   Фота: Караліна Лаўрык, Мацвей Кугач / Catholic.by

5 красавіка, у Вялікую сераду, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшоў агульнагарадскі Крыжовы шлях.

Традыцыйна гэтае пакутнае набажэнства адбываецца ў Вялікі тыдзень на прыкасцёльным цвінтары каля святыні самай старажытнай каталіцкай супольнасці ў беларускай сталіцы.

Узначаліў набажэнства Крыжовага шляху Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Пад пахмурным красавіцкім небам, з якога часу ад часу імжэў золкі дождж, каля дзвюх соцень удзельнікаў разам з арцыпастырам, яго асабістым сакратаром ксяндзом Юрыем Ясевічам і пробашчам Залатагорскай парафіі ксяндзом канонікам Юрыем Санько пераходзілі ад стацыі да стацыі, ушаноўваючы збаўчую муку Хрыста.

Разважанні да чатырнаццаці стацый Крыжовага шляху па чарзе чыталі вернікі з розных парафій горада Мінска.

На заканчэнне набажэнства арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў усім прысутным пастырскае благаслаўленне, пасля чаго ўзначаліў у Залатагорскай святыні цэлебрацыю святой Імшы.
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.