Пошук

Пятніца, 7 верасня 2018
07.09.2018 23:39
12   верасня  —  успамін   Найсвяцейшага   Імя   Марыі   ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ     Эф 1, 3–6. 11–12   Бог  выбраў  нас у  Хрысце   перад   стварэннем  свету   Чытанне   Паслання   святога   апостала   Паўла  да  Эфесцаў . Браты: Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным. У Ім мы сталі ўдзельнікамі, будучы прадвызначанымі адпаведна задуме таго, хто здзяйсняе ўсё паводле намеру волі сваёй, каб мы, якія раней спадзяваліся на Хрыста, былі на пахвалу Ягонай славы. Гэта слова Божае.    альбо   Гал 4, 4–7   Паслаў  Бог Сына  свайго ,  народжанага  ад  жанчыны   Чытанне   Паслання   святога   апостала   Паўла  да  Галатаў .   Браты:Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: Абба, Ойча! Таму ты ўжо не раб, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы. Гэта слова Божае.     РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ        Пс Лк 1, 46–47. 48–49. 50–51. 52–53. 54–55.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.    У тыя дні сказала Марыя:   Велічае душа мая Пана, *   і ўзрадаваўся дух мой    у Богу, маім Збаўцы.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.     Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, *   і цяпер благаслаўляць Мяне будуць усе пакаленні.   Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *   а імя Яго святое.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.     І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *   над тымі, хто Яго баіцца.   Паказаў моц сваёй правіцы,   рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.     Скінуў магутных з трону    і ўзвысіў пакорных.   Дабром галодных насыціў, *   а багатых ні з чым адправіў.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.   Прыняў свайго слугу Ізраэля, *   памятаючы пра сваю міласэрнасць,   як абяцаў бацькам нашым,    Абрагаму і яго патомству навекі.   Рэфрэн :  Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.       СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ          Лк 1, 45     Акламацыя :  Аллелюя, аллелюя, аллелюя.     Шчаслівая Панна Марыя, якая паверыла,    што споўніцца сказанае Ёй Панам.    Акламацыя :  Аллелюя, аллелюя, аллелюя.      ЕВАНГЕЛЛЕ   Лк 1, 39–47   Сабраўшыся ,  Марыя  ў  тыя   дні   паспяшыла  ў горную  краіну   +  Чытанне   святога   Евангелля   паводле   Лукі .   Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.  Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам. Тады сказала Марыя: Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы. Гэта слова Пана.
Чацвер, 9 жніўня 2018
09.08.2018 20:03
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 2, 16b. 17b. 21-22 Заручуся з табою навекі Чытанне кнігі прарока Осіі. Так кажа Пан: Вось прывяду няверную абранніцу ў пустыню і буду прамаўляць да яе сэрца.  І там заспявае яна,  як у дні маладосці сваёй  і як у дні выйсця свайго з зямлі егіпецкай. Я заручуся з табою навекі;  заручуся з табою ў справядлівасці і правасуддзі,  у міласці і міласэрнасці.  Заручуся з табою ў вернасці,  і ты пазнаеш Пана. Гэта слова Божае. РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 45 (44), 11–12. 14–15. 16–17 Рэфрэн:  Паглядзі, дачка, і схілі сваё вуха.  Паглядзі, дачка, паслухай і схілі сваё вуха, * забудзь народ свой і дом твайго айца. Кароль прагне тваёй прыгажосці, *                                       бо Ён твой Пан, пакланіся Яму. Рэфрэн: Поўная славы выходзіць дачка Караля. * Адзенне яе вышыта золатам. У вышытым адзенні вядуць яе да Караля. * За ёю дзяўчаты, сяброўкі яе, уваходзяць да Яго.    Рэфрэн: Вядуць іх з радасцю і ў захапленні, * уваходзяць яны ў каралеўскі палац.         Замест айцоў тваіх будуць твае сыны. *        Ты ўстановіш іх валадарамі па ўсёй зямлі. СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя:  Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Гэтая мудрая панна сустрэла Пана ў чуванні, калі прыйшоў Пан, яна ўвайшла з Ім на вяселле. Акламацыя:  Аллелюя, аллелюя, аллелюя. ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 1–13 Вось жаніх, выходзьце яму насустрач + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі.  Але сярод ночы ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць. А мудрыя адказалі: Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе.  Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды кажуць: Пане, пане, адчыні нам. Ён жа сказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: не ведаю вас.  Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны. Гэта слова Пана.
Субота, 21 ліпеня 2018
Субота, 14 ліпеня 2018
Субота, 7 ліпеня 2018
Субота, 30 чэрвеня 2018
Субота, 23 чэрвеня 2018
Субота, 16 чэрвеня 2018
Субота, 9 чэрвеня 2018
Субота, 2 чэрвеня 2018
Субота, 26 мая 2018
Субота, 19 мая 2018
Субота, 12 мая 2018
Аўторак, 8 мая 2018
Субота, 5 мая 2018
Субота, 28 красавіка 2018
Субота, 21 красавіка 2018
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.