Пошук


28.04.2018 10:03  

Каментарый да літургіі

«Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас, хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён».


Кожны з нас задумваецца над сэнсам свайго жыцця. Але толькі ў Богу мы можам яго знайсці і быць шчаслівымі. Таксама дапамагае нам у нашых жыццёвых пошуках Маці Божая. Яна была той, хто аддаў усё ў рукі Усемагутнага Бога. Таму, просячы Яе заступніцтва і кіраўніцтва, прыходзім сёння на Эўхарыстыю, каб тут вучыцца жыццёвай мудрасці.

Каментарый да літургіі слова

“Я — вінаградная лаза, вы — галіны”.


Сёння падчас літургіі слова можам яшчэ раз упэўніцца, што толькі Бог кіруе сваім Касцёлам, і нішто не можа гэта змяніць.  Ён сам выбірае каго хоча і калі хоча Сабе на служэнне. Так бачым мы ў першым чытанні, калі многія баяліся прызнаваць навяртанне апостала Паўла. Мы таксама часта не хочам верыць у навяртанне нашых блізкіх ці знаёмых, але не трэба забывацца, што гэта Бог усім кіруе. У другім чытанні апостал Ян дае нам парады і нагадвае галоўную запаведзь: “каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адзін аднаго”. Па гэтым пазнаюцца хрысціяне, і кожны мае магчымаць змяніць сваё жыццё на лепшае. А Хрыстус у Евангеллі нагадвае нам, што мы павінны прыносіць плён.  Маем вялікую радасць быць галінамі, дзе сам Хрыстус з’яўляецца вінаграднай лазой, але Бог чакае ад нас плёну. А словамі: ”Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам” дае нам вялікую радасць і надзею. Задумаемся ж пасля пачутага Божага Слова, ці ёсць плён нашай веры і які ён.

Малітва вернікаў


Давяраем Уваскросламу Хрысту свае малітвы і просьбы:

1. Молімся за Святы  Касцёл, каб нёс свету надзею і сапраўны Хрыстовы супакой.
2. Молімся за нашую Бацькаўшчыну, каб запанаваў у сэрцах людзей дух адзінства і любові.
3. Молімся за моладзь, каб выбірала сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і сваю будычыню будавала паводле іх.
4. Молімся за хворых людзей, каб Хрыстус быў для іх надзеяй і суцяшэннем.
5. Молімся за ўсіх нас, каб час велікоднага перыяду наблізіў нас да Бога і іншага чалавека.

Просім Цябе, Божа, абарані нас ад усялякага зла і давядзі да радасці вечнай, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

С. Таццяна Гмыза SJE

Абноўлена 28.04.2018 10:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.