Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Навіны
Замежжа
Літургія
Субота, 30 верасня 2017
Гамілія на XXVI Звычайную нядзелю, Год А
30.09.2017 09:07
“Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, і навучы мяне сцежкам Тваім”.
Субота, 23 верасня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXV Звычайную нядзелю, Год А (24 верасня)
23.09.2017 14:05
Усіх нас Бог запрасіў да свайго вінаградніку – Касцёла. Дзякуючы сваёй працы, сямейнаму і грамадскаму жыццю, мы павінны выконваць хрысціянскае пакліканне. Кожная хвіліна і кожная праца павінна нас набліжаць да Хрыста, каб мы атрымалі плату ад Бога.
Гамілія на XXV Звычайную нядзелю, Год А
23.09.2017 13:52
“Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе, клічце Яго, пакуль Ён блізка!”
Субота, 16 верасня 2017
Гамілія на ХХIV Звычайную нядзелю, Год А
16.09.2017 18:34
1 чыт.: Сір 27, 30 – 28, 7; Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 9–10. 11–12. 2 чыт.: Рым 14, 7–9. Ев.: Мц 18, 21–35
Субота, 9 верасня 2017
Гамілія на ХХІІІ Звычайную нядзелю, год А
09.09.2017 13:06
1 чыт.: Эзх 33, 7–9; Пс 95 (94), 1–2. 6–7а. 7b–9. 2 чыт.: Рым 13, 8–10. Ев.: Мц 18, 15–20
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІІІ Звычайную нядзелю, Год А (10 верасня)
09.09.2017 12:30
Мы пыхлівыя, не хочам прыняць навучанняў іншых, іх парадаў і пункту гледжання. Ведаючы нашыя грахі і слабасці, станем перад Богам у пакоры, каб прыняць Яго Слова, якое нас навучае і дае нам жыццё вечнае.
Субота, 2 верасня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXII Звычайную нядзелю,Год А (3 верасня)
02.09.2017 14:38
Для хрысціяніна няма іншага шляху, як ісці за Хрыстом, які выратаваў нас праз сваю смерць і ўваскрасенне. Няхай наша прысутнасць у Эўхарыстыі будзе выказваннем таго, што мы ідзём за Хрыстом і хочам удзельнічаць у Яго перамозе.
Пятніца, 1 верасня 2017
Гамілія на ХХІІ Звычайную нядзелю, год А
01.09.2017 14:38
1 чыт.: Ер 20, 7–9; Пс 63 (62), 2. 3–4. 5–6. 8–9. 2 чыт.: Рым 12, 1–2. Ев.: Мц 16, 21–27 "Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце вашыя целы на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу — на разумнае служэнне вашае".
Субота, 26 жніўня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІ Звычайную нядзелю, Год А (27 жніўня)
26.08.2017 10:04
Людзям часоў Езуса Хрыста было няпроста паверыць, што Ён ёсць Божым Сынам, сапраўдным, нягледзячы на цуды і словы, якія Ён рабіў і казаў. Але пасля смерці і ўваскрасення Езуса шмат людзей, нават тыя, хто не верыў, атрымалі магчымасць па-сапраўднаму адчуць Божую любоў і Яго прабачэнне.
Чацвер, 24 жніўня 2017
Гамілія на ХХІ Звычайную нядзелю, Год А
24.08.2017 12:56
1 чыт.: Іс 22, 19–23; Пс 138 (137), 1–2a. 2bc–3. 6 i 8bc. 2 чыт.: Рым 11, 33–36. Ев.: Мц 16, 13–20 «О, глыбіня багацця і мудрасці, і пазнання Бога! Якія неспасцігальныя прысуды Яго і нязведаныя шляхі Ягоныя!» Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус задае сваім вучням правакацыйнае пытанне: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Адказ быў неадназначны, бо адны лічылі Езуса Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, а яшчэ іншыя – Ераміяй або адным з прарокаў. Калі Езус пачуў, то паўтарыў пытанне, скіроўваючы яго непасрэдна да сваіх вучняў: «А вы кім лічыце Мяне?» Дарагія браты і сёстры, пастаўленае пытанне становіцца для нас добрай нагодай, каб паразважаць, што яно значыла для апосталаў і які адказ на яго мы можам даць сёння. Нас можа зацікавіць, навошта Езус задае ім гэтае пытанне – хіба і так ведае адказ на яго. Напэўна, вучні ўжо паспелі ўбачыць шмат знакаў і цудаў, якія здзейсніў Езус. Яны таксама былі сведкамі шматлікіх аздараўленняў, якія здзяйсняў іх Настаўнік, і сведкамі цуду памнажэння хлябоў. Вучням таксама давялося ўбачыць, як Хрыстус крочыў па Галілейскім возеры. І вось настаў той пераломны момант, каб усе гэтыя падзеі старанна прааналізаваць і зразумець, кім жа насамрэч з'яўляецца іх Настаўнік з Назарэта. Вельмі часта здаралася так, што пэўныя пытанні цікавілі вучняў, толькі яны саромеліся запытацца. Магчыма, і гэтая сітуацыя была падобнай, і тады Езус сам кіруе да іх гэтае пытанне. Голас бярэ апостал Пётр, які адназначна адказвае: «Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога». І гэта, мае дарагія, быў не проста адказ. Гэта было вызнанне веры, якое Пётр выказаў ад імя ўсіх вучняў. Таму пытанне, якое Езус ім задаў, не было з мэтай заспакоіць цікавасць, але каб закласці падмурак Касцёла на веры апостала Пятра, які вызнае гэтую веру ад імя ўсёй супольнасці вучняў. Менавіта таму Езус звяртаецца да Пятра: «Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго». З падобным пытаннем Езус звяртаецца да кожнага чалавека, які шукае Бога ў сваім жыцці. У розных людзей існуе розны падыход да разумення Бога, да таго, кім Ён з’яўляецца. Для адных Ён толькі гіпотэза, якая тлумачыць шмат з’яваў у жыцці чалавека і таксама ў сусвеце. Для іншых Бог – гэта далёкая рэчаіснасць, якая не мае істотнага ўплыву на наша жыццё. Такія людзі часта трактуюць Бога як нейкую далёкую зорку ў бязмежнай касмічнай прасторы. Вядома, што зорка існуе, а ўбачыць яе можна пры дапамозе тэлескопа або спадарожніка. Можна на гэтую тэму шмат даведацца пры дапамозе падручнікаў, навуковых праграм, астранамічных даследванняў ці энцыклапедый і г.д. Але мільёны людзей паміраюць, наогул не ведаючы нічога пра планеты, зоркі і ўвесь космас. Ёсць тыя, для каго Бог – гэта нейкая вельмі далёкая рэчаіснасць, якая не мае ніякага ўплыву і дзеяння на чалавека. Яны толькі вераць, што Ён існуе. Значна больш іх можа цікавіць сусед, які жыве побач, чым Бог і Яго Таямніца. А яшчэ для іншай катэгорыі людзей Бог – гэта штосьці накшталт сонца, а яны жывуць у яго бляску. Яны ведаюць вартасць святла і цяпла. І хоць могуць спазнаваць у сваім жыцці доўгія ночы і цемру, але ўсведамленне таго, што некалі дачакаюцца цёплага сонечнага надвор’я, дазваляе ім перамагчы буры і непагадзь. Такі падыход да Бога робіць веру жывой, дае чалавеку моц і святло. Але ўсё роўна Бог гэты высока ў небе, а чалавек нізка на зямлі. І дзейнічае, нібы промні сонца, а чалавек, жывучы на зямлі, толькі цешыцца гэтымі промнямі. Дарагія! Пераломным момантам у развіцці веры з’яўляецца адкрыццё Бога, які побач, які з намі супрацоўнічае. Ён блізка да нас, плячо ў плячо, каб з намі быць у нашым штодзённым жыцці, каб разам з намі вырашаць усе важныя праблемы. Гэтае адкрыццё веры з’яўляецца ў той момант, калі перада мною ўзнікае сітуацыя, якую я ўласнымі сіламі вырашыць не магу. Яна перарастае мае чалавечыя магчымасці. Перада мною пастаўлена нейкае заданне, а паколькі, па-чалавечы кажучы, гэта амаль немагчыма, то трэба выконваць гэтае складанае заданне, верачы, што Бог мне дапаможа і я ўсё рэалізую, як бы дзіўна і складана мне гэта ні здавалася. Гэта штосьці накшталт таго, як, напрыклад, чалавек, выконваючы складаную працу, хоча перанесці цяжкую бэльку, якую падняць і несці вельмі няпроста, і таму просіць Бога, каб Ён дапамог яму ў гэтай працы, каб яе паспяхова выканаць. Верачы ў гэта, ён узнімае бэльку і, хоць не бачыць Бога, але дасканала адчувае, што Ён разам з ім нясе гэты цяжар. Гэта сяброўскі давер Богу. Бо сяброўства заўсёды звязана з супрацоўніцтвам, і сябры заўсёды разам. Не паасобку. Сапраўдны сябар гатовы падтрымаць у любой сітуацыі. І ў жыцці кожнага з нас гэтым сапраўдным сябрам заусёды з’яўляецца Бог і нашы бліжнія, якія нас любяць. Адзін святар ведаў маладую сям’ю, у якой было двое малых дзяцей. Гэтая сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. Жылі яны вельмі бедна. Сям'я чакала, пакуль жонка выйдзе на працу пасля дэкрэтнага адпачынку. Праз нейкі час яны даведваюцца, што пад яе сэрцам заіснавала яшчэ адно жыццё. І ў сям’і адразу з’яўляецца страшная спакуса забіць гэтае жыццё перад нараджэннем, здзейсніць аборт. Сям’я з болем і цяжкасцю перажывала тыя дні складаных выпрабаванняў, але скончылася ўсё канкрэтным рашэннем мужа, які падтрымаў сваю жонку, кажучы, каб яна нарадзіла дзіця, аб астатнім хай Бог клапоціцца. Ад таго моманту прайшло нямала часу. Сёння гэта шчаслівая сям’я, якую можна часта ўбачыць разам і ў касцёле, і на прагулцы. І муж часта ўспамінае гэтыя цяжкія моманты, якія былі сур'ёзным выпрабаваннем іх веры, але адзначае, што з таго часу вельмі шмат змянілася. Хоць і былі гэта нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні, але зараз з Божай дапамогай жыццё складваецца па-новаму. Гэтая сям'я пачала апекавацца старой цёткай, і за апеку яны атрымалі жыллё. Муж змяніў працу і знайшоў вельмі шмат добрых сяброў. У жонкі таксама выдатная праца. Яны шчыра ўдзячныя за гэта Богу! Калі святар пачуў гэтыя словы, то пракаментаваў іх жыццёвую падзею як Божае благаслаўленне, таму што, прымаючы гэтае дзіця, бацькі прынялі самога Бога ў сваё жыццё! І з таго моманту Ён супрацоўнічае з гэтай сям'ёй і з’яўляецца іх найлепшым сябрам. Існуе шмат падобных прыкладаў, дзе праз давер Богу мы можам пераадолець цяжкасці, якія ставіць перад намі жыццё. Важна гэтыя моманты сабе прыгадаць, каб падзякаваць за іх Богу і вучыцца з пакораю прымаць усё, што Ён нам спасылае ў жыцці, як лёгкае, так і складанае. Умілаваныя ў Хрысце! Апосталы да моманту спаслання Духа Святога мелі шмат планаў і перспектыў, але, адчуваючы сваю чалавечую абмежаванасць, увесь той час сядзелі, поўныя боязі, у зачыненым памяшканні. Па сутнасці, гэта не было чымсьці дрэнным, бо тыя перажыванні іх ядналі, але ўсё ж яны не маглі ў паўнаце выконваць сваю апостальскую місію. І толькі з моманту, калі свае сілы яны аб'ядналі з сілаю Бога, апосталы пачалі з Ім супрацоўнічаць і здзейснілі такія справы, якімі самі былі глыбока ўражаны. Для кожнага веруючага, для нас з вамі Бог – гэта не гіпотэза, не аддаленая, быццам далёкая зорка, рэчаіснасць, нават не сонца на небе, але сапраўдны Сябар, дзякуючы якому можам зразумець, чым ёсць сяброўства і любоў насамрэч. Таму Езус сёння пытаецца ў кожнага з нас: «А кім ты лічыш Мяне?» Які адказ мы дадзім на гэтае пытанне – гэта залежыць ужо толькі ад нас. Амэн. А. Андрэй Авен OCD
Субота, 19 жніўня 2017
Гамілія на ХХ Звычайную нядзелю, год А
19.08.2017 09:25
1 чыт.: Іс 56, 1. 6–7; Пс 67 (66), 2–3. 5. 6 і 8. 2 чыт.: Рым 11, 13–15. 29–32. Ев.: Мц 15, 21–28 Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе Евангелле малюе нам вобраз Езуса, крыху іншы, чым мы прывыклі бачыць на абразах. У нас можа ўзнікнуць пытанне: чаму Езус так сурова трактуе гэтую жанчыну. Спачатку Ён ігнаруе яе просьбу доўгім маўчаннем, потым на заклік вучняў імкнецца вытлумачыць, чаму абыякавы да просьбы гэтай жанчыны, і ўрэшце непасрэдна ёй дае вельмі балючы каментар да сваіх паводзінаў: “Нягожа забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам”. Напэўна, цяжка сабе ўявіць далікатную ўсмешку або лагодны позірк Езуса ў гэтым дыялогу з ханаанскай жанчынай.
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХ Звычайную нядзелю, Год А (20 жніўня)
19.08.2017 09:18
Мы належым да Касцёла – паўсюднай сям’і збаўленых. Касцёл найбольш аб’яўляецца, калі сабраныя на Эўхарыстыі адным сэрцам і вуснамі вызнаюць веру і праслаўляюць Бога. Няхай нашае сённяшняе сабранне вакол Хрыста дапаможа нам усвядоміць нашую лучнасць з усімі, якія так, і як мы, складаюць Эўхарыстычную ахвяру.
Субота, 12 жніўня 2017
Гамілія на ХІХ Звычайную нядзелю, год А
12.08.2017 12:15
1 чыт.: 1 Вал 19, 9а. 11–13а; Пс 85 (84), 9ab–10. 11–12. 13–14. 2 чыт.: Рым 9, 1–5. Ев.: Мц 14, 22–33 Дарагія браты і сёстры! Здараецца ў нашым жыцці, што мы перажываем захапленне або ўзнёсласць, лёгка спраўляемся з мноствам пастаўленых заданняў, а нашыя справы амаль самі па сабе вырашаюцца. Аднак бываюць і такія моманты, калі ў нас проста ўсё валіцца з рук, мы сябе адчуваем ні да чаго не прыдатнымі: стомленымі, пакінутымі, самотнымі...
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XIX Звычайную нядзелю, Год А (13 жніўня)
12.08.2017 08:00
Мы прыйшлі на нядзельную Эўхарыстыю, каб сустрэцца з Богам праз паўторную ахвяру Езуса Хрыста. Сярод бур і трывог сучаснага жыцця нам патрэбна хвіліна цішыні, малітвы і разважанняў. Хай гэтая святая Імша будзе для нас як подых веры і сустрэча з добрым Богам.
Субота, 5 жніўня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Перамянення Пана (6 жніўня)
05.08.2017 11:05
Для Усемагутнага Бога няма розніцы, кім мы ёсць да сустрэчы з Ім, галоўным пунктам з’яўляецца непасрэдна спатканне і кантакт. Калі гэта адбываецца, то перамяняецца сэрца чалавечае, робячыся больш чулым, каб мець магчымасць і жаданне дзяліцца ўсім тым, што атрымалі ад Бога, каб навучаць таму, што спазналі самі.
Субота, 29 ліпеня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVII Звычайную нядзелю, Год А (30 ліпеня)
29.07.2017 11:22
З першай кнігі Валадарстваў пачуем, што малады Саламон, каб годна валадарыць і кіраваць народам, папрасіў у Бога розуму, і гэта вельмі спадабалася Богу. Саламон атрымаў ад Бога вялікае благаслаўленне, якім з’яўляецца разумнае і мудрае сэрца.
Субота, 22 ліпеня 2017
Нядзельнае казанне: XVI Звычайная нядзеля, Год А
22.07.2017 15:42
«...І ў час жніва я скажу жняцам: збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу збярыце ў гумно маё»
Субота, 15 ліпеня 2017
Гамілія на XV Звычайную нядзелю, Год А (16 ліпеня)
15.07.2017 09:59
«Слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, не вернецца да Мяне без плёну»
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XV Звычайную нядзелю, Год А (16 ліпеня)
15.07.2017 09:16
Каментарый да літургіі
Нядзеля, 9 ліпеня 2017
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
09.07.2017 17:09
Сёння Езус Хрыстус звяртаецца да нас, каб мы наблізіліся да Яго, зрабілі крок Яму насустрач і адкрылі свае сэрцы, каб мы даверылі Яму ўсе нашыя штодзённыя клопаты.
Старонка 10 з 88
У пачатак
Назад
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Папулярныя радзелы навінаў
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Грэка-каталіцкая Царква
Апостальская Сталіца
Замежжа
Інтэрв'ю
Папа Францішак
Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.