Пошук

29.07.2017 11:22   Анастасія-Алена Блусянкова / Catholic.by

З першай кнігі Валадарстваў пачуем, што малады Саламон, каб годна валадарыць і кіраваць народам, папрасіў у Бога розуму, і гэта вельмі спадабалася Богу. Саламон атрымаў ад Бога вялікае благаслаўленне, якім з’яўляецца разумнае і мудрае сэрца.

Каментарый да літургіі

Усемагутны Бог збірае сёння нас у святыні вакол алтара, каб адкрыць нам праўду пра тое, што з’яўляецца найбольш каштоўным скарбам для нас у жыцці.

Шмат хто просіць у Бога здароўя, даўгалецця, матэрыяльнага багацця, дабрабыту, хтосьці нават просіць пакараць крыўдзіцеляў. Але не гэта ўсё мае сэнс для нашага шчасця і духоўнага развіцця.

Шчасце чалавека палягае на тым, каб мець разумнае мудрае сэрца.

Каментарый да літургіі слова

З першай кнігі Валадарстваў пачуем, што малады Саламон, каб годна валадарыць і кіраваць народам, папрасіў у Бога розуму, і гэта вельмі спадабалася Богу. Саламон атрымаў ад Бога вялікае благаслаўленне, якім з’яўляецца разумнае і мудрае сэрца.

Бог прадвызначыў нас быць падобнымі да вобраза свайго Сына, таму нам патрэбна клапіцца аб тым, каб быць годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Хрыстус прыйшоў не дзеля таго, каб служылі Яму, але каб служыць. Таму і мы пакліканыя да служэння іншым.

Годна несці служэнне і рэалізаваць сваё хрысціянскае пакліканне ў свеце мы зможам, калі адшукаем каштоўную пярліну – той найдаражэйшы скарб, якім з’яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Езуса. А знайсці такую пярліну мы можам, уважліва слухаючы Божае Слова і прымаючы яго сваім сэрцам, а таксама ў святых сакрамэнтах, якія нам пакінуў Езус Хрыстус для нашага шчасця і збаўлення душы.

Малітва вернікаў

Адкрыем зараз свае сэрцы Богу-Айцу Усемагутнаму і скіруем да Яго шчырыя малітвы:

  1. Молімся за Каталіцкі Касцёл, каб у сучасным свеце, насычаным духам спажывецтва і імкненнем да матэрыяльных каштоўнасцяў, нястомна абвяшчаў людзям праўду пра тое, што адзіным Збаўцам з’яўляецца Езус Хрыстус. Цябе просім…
  2. Молімся за Папу Рымскага Францішка, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб нягледзячы на розныя выпрабаванні і крызісы, яны з годнасцю рэалізоўвалі сваё пакліканне да служэння, узрастаючы ў Божай любові. Цябе просім…
  3. Молімся за грэшнікаў, якія аддаліліся ад Бога праз непаслухмянасць Божым запаведзям і жывуць у нязгодзе з уласным сумленнем, каб кіруючыся розумам, яны змаглі адшукаць шлях да Хрыста праз сакрамэнт пакаяння. Цябе просім…
  4. Молімся за медыкаў і бацькоў, якія забіваюць зачатых дзяцей, каб зразумелі, што чалавечае жыццё — святое і з’яўляецца каштоўным скарбам, які дае сам Бог, і каб перасталі чыніць такое жудаснае злачынства. Цябе просім…
  5. Молімся за людзей залежных ад алкагалізму, тытуню, камп’ютараў, інтэрнэту, акультных практык і ўсяго таго, што можа сёння з’яўляцца шкодным для здароўя душы і цела, каб з Божаю дапамогай яны змаглі вызваліцца ад небяспекі. Цябе просім…
  6. Молімся за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб абмытыя Найдаражэйшай Крывёю Езуса Хрыста, яны змаглі ўвайсці ў Нябеснае Валадарства вечнай радасці, любові і супакою. Цябе просім…
  7. Молімся за нашую эўхарыстычную супольнасць, каб мы, усведамляючы сваю хрысціянскую годнасць дзяцей Божых, нястомна шукалі ў жыцці найбольш каштоўныя духоўныя скарбы і выпрошвалі ў Бога патрэбных дароў Святога Духа. Цябе просім…

Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця