Пошук

09.09.2017 12:30  

Каментарый да літургіі

Мы сабраліся, каб радасна святкаваць нядзельную Пасху. Сярод нас прысутны Пан, які абяцаў, што будзе там, дзе збіраюцца Яго вучні, каб праслаўляць Бога і ўзносіць да Яго сваю малітву.

Свядомыя прысутнасці Хрыста, мы павінны слухаць Яго навучанні, каб іншым паказваць сапраўдны шлях, які вядзе на вечную Пасху ў святыні неба.

Мы пыхлівыя, не хочам прыняць навучанняў іншых, іх парадаў і пункту гледжання. Ведаючы нашыя грахі і слабасці, станем перад Богам у пакоры, каб прыняць Яго Слова, якое нас навучае і дае нам жыццё вечнае.

Каментарый да літургіі слова

Затрымаемся на словах: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх”. Словы добра вядомыя, але ці да канца зразумелыя і прынятыя з верай? Езус адкрывае нам важную праўду (“Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё...”): каб рэальнай стала Яго прысутнасць, павінна адбыцца спатканне ў Імя Езуса. Вельмі важныя словы “ў Імя Езуса”. Гэта стаўленне нашага сэрца, свядомасць Божай прысутнасці ў нашым жыцці. Наколькі лягчэй будзем перажываць розныя сітуацыі, калі будзе ў іх прысутны Езус, Яго любоў, мудрасць і цярплівасць. Колькі ж спраў былі б пазітыўна развязаны, калі б мы запрасілі да іх Бога. Езус не патрабуе “афіцыйных” сустрэч, каб гасціць у сваіх дзяцей, - Езус патрабуе адкрытых сэрцаў.

Калі жывём малітвай, прысутнасцю Езуса ў нашай штодзённасці, адчуваем духоўны свет, дзеянне ласкі, якія сплываюць з невычэрпнай крыніцы Божай міласэрнасці.

Малітва вернікаў

Пакорна і з даверам звернемся да Бога ў нашай малітве, таму што Ён навучае нас і выслухоўвае нашыя просьбы.

1. Молімся за Святы Касцёл, каб, навучаючы і заклікаючы людзей да дабра, даваў людзям пэўнасць праўды.
2. Молімся за спаведнікоў, духоўных кіраўнікоў, каб іх слова дапамагала вернікам перамагчы памылкі і ўзмацняла цноты.
3. Молімся за бацькоў і выхавацеляў, каб заўсёды ў выхаванні дзяцей кіраваліся любоўю.
4. Молімся за людзей, якія жывуць у вязніцы хлусні, каб сіла праўды вызваліла іх і адкрыла на любоў Бога.
5. Молімся за нас саміх, каб мы ў пакоры прымалі напаміны бліжніх і самі з адказнасцю навучалі іншых, калі бачым іх памылкі.

Божа, які праз прарокаў навучаў выбраны народ і нам праз Касцёл аб’явіў сваю волю, выслухай нас і ўчыні, каб мы набліжаліся да праўды і праз тое дапамагалі ў перамозе любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

С. Мірыям Маршалэк ZSJM

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.