Пошук

23.09.2017 14:05   С. Людміла Леўдаровіч MChR / Catholic.by

Каментарый да літургіі

Усіх нас Бог запрасіў да свайго вінаградніку – Касцёла. Дзякуючы сваёй працы, сямейнаму і грамадскаму жыццю, мы павінны выконваць хрысціянскае пакліканне. Кожная хвіліна і кожная праца павінна нас набліжаць да Хрыста, каб мы атрымалі плату ад Бога. Сёння Бог заклікае нас перагледзець сваю прысутнасць у Касцёле, сваё жыццё - рэлігійнае, прафесійнае і сацыяльнае. Найсвяцейшая Ахвяра, на якой мы сабраліся, таксама з’яўляецца для кожнага з нас заданнем, каб перамяняць сябе і свет.

Мы належым да вінаградніка Божага - Касцёла, але якая нашая прысутнасць у ім, як мала ў нас запалу для Божай справы. Таму кожны час добры, каб адказаць на заклік Бога і прасіць прабачэння за нашы грахі.

Каментарый да літургіі слова  

Сёння мы пачуем прыпавесць аб работніках у вінаградніку. Вінаграднік - гэта Касцёл, у які Бог заклікае людзей у розны час, каб усім даць аднолькавую заработную плату - збаўленне. Часта гэта так цяжка для людзей - зразумець дарогі Божыя і Яго заклік, і прарок Ісая вучыць, што Бог мае свае планы і любіць кожнага чалавека, незалежна ад яго паводзін. Нашым адказам на любоў Бога павінна быць праслаўленне Яго і плённая праца для Хрыста.

Малітва вернікаў

Пакліканыя Богам у вінаграднік Касцёла, добрасумленна выконваючы сваё пакліканне, узнясём малітву.

  1. Молімся за Касцёл, каб, абвяшчаючы Евангелле, запрашаў людзей да яднання з Богам, які шчодры ў прабачэнні. Цябе просім...
  2. Молімся за работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, каб неслі праўду і адзінства паміж людзьмі. Цябе просім...
  3. Молімся аб новых пакліканнях, каб заўсёды былі тыя, хто будзе працаваць у вінаградніку Божым. Цябе просім...
  4. Молімся, каб людзі ахвотна выконвалі сваю працу і хвалілі Бога працай сваіх рук і розумаў. Цябе просім...
  5. Молімся за памерлых, каб атрымалі ўзнагароду за сваё жыццё, працу і вернасць Богу. Цябе просім...
  6. Молімся, каб мы самі, пакліканыя Хрыстом у вінаграднік Касцёла, шчыра выконвалі свае прафесійныя, сямейныя і сацыяльныя абавязкі. Цябе просім...

Няхай Твая дабрыня, Пане, суправаджае наша жыццё, працу і пакліканне, каб мы, узносячы гэтую малітву, былі пачутыя і маглі атрымаць ўзнагароду за добрасумленную працу і служэнне. Які жывеш і валадарыш, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця