Пошук


Каментарый да літургіі

Усе мы сёння сабраліся, каб пачуць Божае слова і аддаць Богу хвалу. Гэтае Слова, якое мы чуем кожную нядзелю, падобна да зерня, якое Бог кідае ў глебу нашага сэрца і перамяняе нашае жыццё. Давайце ўважліва слухаць Божае слова, радасна дзякаваць за ўсе абяцанні збаўлення. Усё, аб чым гаворыць Святое Пісанне, было выканана і будзе выконвацца і ў нашым жыцці, калі мы прымаем з верай словы Бога.

Часта мы ў сваім жыцці бываем як дрэнная зямля, і насенне Божага слова не перамяняе нас, а нашае жыццё не прыносіць добрага ўраджаю. Перапросім Бога за грахі, таму што толькі Ён дае ласку, каб мы прынеслі плён добрага жыцця.

Каментарый да літургіі слова

Божае слова з'яўляецца эфектыўным - гэта значыць, тое, што Ён абяцае, залежыць ад чалавека і ад яго добрай волі: ці будзе ён як ураджайная зямля, якая можа прынесці добры плён. Усе мы слабыя людзі і адначасова спадзяемся на Божае абяцанне, што разам з усімі стварэннямі будзем збаўлены, калі адкрыем сваё сэрца на Божае слова і Яго ласку.

Малітва вернікаў

Богу, які даў нам Добрую Навіну і кожны дзень дае нам Слова жыцця, з верай занясём нашыя просьбы:

  • Слова Божае падобнае да зярнятаў. Молімся, каб заўсёды хапала тых, якія будуць сеяць Слова Божае. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
  • Слова Божае з'яўляецца эфектыўным. Молімся, каб, калі мы слухаем Слова Божае, яно перамяняла нашае жыццё. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
  • Слова Божае ёсць святло. Молімся за місіянераў, каб неслі святло Евангелля ў місійныя краіны. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
  • Слова Божае абвяшчае праўду. Молімся, кааб усе ў гэтым Слове Божым знайшлі адказы на складаныя праблемы жыцця. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
  • Слова Божае прыносіць жыццё. Молімся за памерлых ..., якія на зямлі слухалі Слова Божае, каб мелі жыццё вечнае ў небе. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
  • Слова Божае ўпала сёння ў глебу нашых сэрцаў. Молімся, каб яно нас перамяняла і адорвала жыццём, надзеяй і праўдай. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця