Пошук

14.07.2018 13:45  

Каментарый да літургіі

Кожнаму чалавеку Пан Бог даручыў выканаць місію, і ад таго, як яе выканае, будзе залежаць цяперашняе і вечнае жыццё. У сённяшнім Евангеллі Езус пасылае сваіх апосталаў з асаблівай місіяй. Вярнуліся з яе ўзрадаваныя, бо дзякуючы ласцы Езуса, выканалі яе добра. 

Сёння для нас апосталы з’яўляюцца прыкладам, каб добра выканаць сваю місію і такім чынам рэалізаваць свае жыццёвае пакліканне. Наша найвялікшая місія — збавіць сваю душу.

Памолiмся сёння за святароў, каб у сваім сэрцы яны кожны дзень чулі заклік Хрыста: «Абвяшчайце Валадарства Нябеснае, хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце».

Каментарый да літургіі слова

Бо даў нам Бог не духа страху, але сілы любові і мудрасці — з гэтымі словамі і з адвагай мы павінны ісці да кожнага чалавека, якога пасылае нам Бог на шлях нашага жыцця. Мы павінны быць тымі апосталамі, якіх Езус пасылае да ўсіх людзей, каб несці ў свет Божую праўду і любоў. І на гэты шлях Езус кажа нам нічога не браць: нi тэлефон, нi камп’ютар, ні каштоўных рэчаў. Хрыстус радзіць узяць нам з сабой толькі Божую ласку і верыць, што гэтага будзе дастаткова.

Малітва вернікаў

Калі чуеш у сваім сэрцы голас Бога, паразмауляй з Ім. Бог не будзе цябе перакрыкваць, Ён будзе чакаць… Цяпер адпаведны момант, таму ўзнясём нашыя малітвы да Бога і пакорна просім, каб выслухаў іх і ўчыніў тое, што згодна з Яго воляй.

1. Бедны чалавек, калі жыве без Бога. Просім за Касцёл святы, каб на чале са Святым Айцом Францішкам і нашымі біскупамі, дапамог кожнаму чалавеку пазнаць і выбраць адзінага і сапраўднага Бога.

2. Ніякая перашкода не можа супрацьстаяць любові: любоў усё пераможа. Молімся за ўсіх святароў, якія з’яўляюцца апосталамi Хрыста, каб у іх сэрцы жыла сапраўдная Божая любоу і з гэтай любоўю яны шлі да кожнага чалавека.

3. Дабро не змагаецца са злом, але яго лечыць. Просім Цябе, Пане, вылечы кожнае сваё дзіця, у сэрцы якога жыве зло, варожасць, нянавісць да свайго бліжняга. Дай супакой і сваё благаслаўленне.

4. Жыццё — гэта толькі ўводзіны да сапраўднага існавання. Просім Цябе, Божа, спашлі анёла ахоўніка ўсім тым, хто стаіць з боку свойго жыцця, каб дапамог зразумець, што смерць — гэта прыбытак, і трэба з даверам перакрочыць мяжу свайго жыцця.

5. Жыццё — гэта рай, ключы ад якога трымаем у сваіх руках. Памолімся за нас, удзельнікау гэтай літургіі, каб Бог дапамог нам зразумець, што мы можам быць шчаслівымі толькi з Хрыстом.

Ойча Святы, акажы нам сваю міласэрнасць, выслухай нашыя просьбы, якія з верай Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Марыя Седзянеўская

Абноўлена 14.07.2018 14:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа