Пошук

10.01.2022 11:08   Тэкст: Таццяна і Мікалай Меляшкевічы / Фота: Наталля і Сяргей Бобка / Catholic.by

8 студзеня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены адбылася аплаткавая сустрэча руху Equipes Notre-Dame (END).

На мерапрыемства з’ехаліся сем’і і духоўныя дарадчыкі з розных куткоў нашай краіны.

Распачалася сустрэчае са святой Імшы, у якой прынялі актыўны ўдзел сем’і. У прамоўленай гаміліі адказны за рух ксёндз Андрэй Сіповіч, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыя), падкрэсліў, якая бясконцая любоў Бога да нас, што сам Валадар сусвету стаўся чалавекам, каб паказаць нам гэтую любоў.

Працяг праграмы адбыўся ў дольным памяшканні касцёла.

Дзяленне аплаткай прайшло ў цёплай братэрскай атмасферы: віншаванні, пажаданні, падзякі, сонечныя ўсмешкі: усё гэта сведчыла пра тое, што рух — адна вялікая сям’я.

Арганізатары падрыхтавалі цудоўную забаўляльную праграму: удзельнікі выконвалі заданні анёла, спявалі калядкі, танчылі, гулялі ў снежкі. Завітаў на свята і святы Мікалай з віншаваннямі і падарункамі для дзетак.

На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі атрымалі благаслаўленне ад ксяндза каноніка Пятра Шарко, пробашча парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Як сведчылі самі ўдзельнікі, яны вярталіся дадому шчаслівыя, падмацаваныя духоўна, з цудоўным настроем і моцнай пастановай быць сведкамі Божай любові ў сваім асяроддзі.

Абноўлена 07.12.2022 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця