13 студзеня ў парафіі святога Зыгмунта ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбылася дыяцэзіяльная аплаткавая сустрэча моладзі.
Першая ў новым, 2024 годзе сустрэча моладзі сабрала больш за 70 маладых удзельнікаў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі.
Багатая праграма святкавання Божага Нараджэння дала магчымасць усім удзельнікам прыступіць да сакрмэнту паяднання, сумесна падрыхтавацца да чыннага удзелу ў святой Імшы, услухацца ў разважанні над Божым словам і выказаць адно аднаму ўзаемныя святочныя віншаванні.
Супольную радасць сустрэчы дапоўніў калядны канцэрт моладзевага гурта «Шлях» з Марыйнага санктуарыя Маці Божай Фацімскай ў Баранавічах і інтэграцыйны вясёлы вечар.
Напрыканцы сустрэчы, пасля падвядзення вынікаў і абмеркавання душпастырскіх планаў на новы каляндарны год, у супольнай малітве моладзь падзякавала Богу за магчымасць сустрэцца, добра правесці час і напоўніцца радасцю.