Пошук

22.04.2024 13:13   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У аўторак 23 красавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юрыя, мучаніка, калі свае імяніны адзначае Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Святы Юрый — гэта адзін з найбольш папулярных хрысціянскіх святых, пра што сведчыць вялікая распаўсюджанасць імені Юрый у розных яго формах ва ўсім свеце.

Свае імяніны ў гэты дзень святкуе таксама Папа Францішак, чыё першае хроснае імя Хорхэ з’яўляецца іспанскай формай імені Юрый.

Ва ўспамін святога Юрыя ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца ўрачыстая святая Імша з удзелам імянінніка: Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

  • Пачатак святой Імшы ў 15.00.

Біскуп Юрый Касабуцкі шчыра запрашае ўсіх ахвотных, асабліва тых, хто носіць імя Юрый, да супольнай малітвы ў гэты дзень праз заступніцтва святога апекуна.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Абноўлена 22.04.2024 13:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа