Пошук

24.04.2024 14:41   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia commons

Дыкастэрыя Веравучэння завяршае працу над новым дакументам, які будзе вызначаць дакладныя правілы распазнавання аб’яўленняў і іншых такога роду звышнатуральных падзей.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пра гэта распавёў сайту National Catholic Register кардынал прэфект Віктар Фэрнандэс.

Апошні раз Кангрэгацыя веравучэння, якую тады ўзначальваў харвацкі кардынал Франьё Шэпер, выдала агульны дакумент на тэму аб’яўленняў у лютым 1978 года, у апошнія месяцы пантыфікату Паўла VI. У Нормах працэдуры даследавання меркаваных аб’яўленняў і пасланняў акрэсліваецца працэс, які Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае пры вывучэнні такіх выпадкаў.

У дакуменце сцвярджаецца, што абавязкам Касцёла з’яўляецца спачатку ацэнка фактаў, потым дазвол на публічную пабожнасць, калі экспертыза будзе станоўчай, і, нарэшце, рашэнне аб сапраўднасці і звышнатуральным характары падзеі.

У тэксце акрэсліваюцца пазітыўныя і негатыўныя крытэрыі ацэнкі сапраўднасці такіх феноменаў, правілы задзейнічання кампетэнтных касцёльных улад, уключаючы Святы Пасад. У ім падкрэсліваецца, што падчас даследавання фактаў варта праяўляць «выключную асцярожнасць».

Абноўлена 24.04.2024 14:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа