Пошук

09.01.2024 09:08   Тэкст: а. Юрый Кулай OCD / Фота: Karmel.by / Catholic.by

5 студзеня ў кляштары айцоў кармэлітаў босых у Нарачы адбылася аплаткавая сустрэча для манахаў з усіх супольнасцяў гэтага ордэна ў Беларусі.

Браты Рэгіянальнага Вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі сабраліся ў кляштары ў Нарачы, каб, згодна з хрысціянскім звычаем, падзяліцца аплаткай і выказаць адно аднаму пажаданні з нагоды свята.

У пачатку сустрэчы быў прачытаны традыцыйны ўрывак з Евангелля пра Божае Нараджэнне.

Рэгіянальны настаяцель айцец Пётр Фраштэнга OCD прывітаў усіх прысутных, павіншаваў з Божым Нараджэннем, падзякаваў братам за служэнне і адданую працу, а таксама пажадаў Божай моцы, здароўя душы і цела на далейшае абвяшчэнне Добрай Навіны і распаўсюджванне кармэліцкай духоўнасці ва ўсіх супольнасцях і парафіях Беларусі, дзе служаць кармэліты босыя.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучыя справы Вікарыяту і атрымалі асалоду як ад братняй гасціны, так і ад смачнага абеду, падрыхтаванага нарачанскай супольнасцю.

       

 

Абноўлена 09.01.2024 09:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа