Пошук

03.02.2022 11:50   Тэкст: Ганна Андык / Фота: Васiлiй i Ганна Iллюхiны / Catholic.by

9 студзеня ў Бабруйску прайшоў сёмы Сямейны баль, у якім узялі ўдзел сужэнскія пары з розных мясцін.

Незвычайная імпрэза, якая стала ўжо добрай традыцыяй, з’яўляецца ініцыятывай дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

У сёлетнім калядным балі ўзялі ўдзел восем сужэнскіх пар.

Тры гадзіны танцаў у канцэртнай зале бабруйскага санаторыя прайшлі ў атмасферы рамантыкі, шчырай радасці, узаемнай зацікаўленнасці і любові.

Удзельнікі рамантычнай імпрэзы вельмі ўдзячныя вядучым балю Уладзіславу і Алене Валаховічам, арганізатарам балю Галіне і Віталію Паўленкам, а таксама ўсім аднадумцам за сведчанне галоўных прынцыпаў сямейных каштоўнасцяў, прыклад веры і любові.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа