Пошук

24.04.2024 10:49   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Catholic.by

Фота: Grodnensis.by

1 чэрвеня пры парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбудзецца Дзясяты Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, што пройдзе пад дэвізам: «З малітвай праз жыццё».

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, арганізатары рыхтуюць цікавую насычаную праграму, якая будзе ўключаць забавы, гульні, конкурсы, а галоўнае — малітву і Эўхарыстыю, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп.

Да распрацоўкі праграмы могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Да тых, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў або мае іншыя прапановы, якія маглі б узбагаціць праграму, просьба скантактавацца з арганізатарамі мерапрыемства (зрабіць гэта трэба загадзя). Усім удзельнікам гарантавана харчаванне на працягу дня.

Рэгістрацыя груп і сняданак будуць праходзіць з 9.00. Афіцыйна распачнецца Дзень дзіцяці святой Імшой у 10.30, завершыцца каля 18.00.

Умовы ўдзелу:

  • колькасць удзельнікаў не абмежаваная, запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла на Беларусі;
  • узрост удзельнікаў — да 14 гадоў;
  • павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей;
  • з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок;
  • асабісты ўзнос у памеры 2 руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі);
  • аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая.

Арганізатар і адказны за мерапрыемства – кс. канонік Юрый Марціновіч:
электронны адрас: sakralna@gmail.com
тэлефон: +375 29 784 05 72

Абноўлена 24.04.2024 11:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа