Пошук


З 6 па 8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання.

Правёў рэкалекцыі духоўны айцец семінарыйнай супольнасці ксёндз Андрэй Лішко.

Вялікае месца ў праграме займалі малітва, засяроджанне і разважанні. Юнакі ўдзельнічалі ў звычайным жыцці семінарыі – маліліся разам з семінарыстамі Ютрань, Нешпары, Камплету, слухалі канферэнцыі, бралі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама яны сустрэліся з біскупам Гродзенскім Уладзімірам Гуляем.

У апошні дзень рэкалекцый удзельнікі маліліся ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксаверыя.

Абноўлена 11.11.2026 23:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа