Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае моладзь і ўсіх ахвотных на адарацыю і канцэрт, якія адбудуцца 27 красавіка.
Адарацыя Найсвяцейшага сакрамэнту распачнецца ў капліцы семінарыі ў 19.00.
На ёй будзе ўзносіцца малітва ў інтэнцыі пакліканняў да святарства, манаскага жыцця і місіянерскай дзейнасці; аб тым, каб гэтых пакліканняў было шмат, і каб пакліканыя былі сапраўды святымі Божымі слугамі.
Пасля адарацыі адбудзецца канцэрт, з якім выступіць музычны гурт гродзенскай семінарыі «Ave».