Пошук

19.11.2021 07:15   Паводле: Grodnensis.by

У сеціве даступныя для праслухоўвання дзевяць трэкаў, якія складаюць новы альбом музычнага гурта AVE Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне пад назваю «Застанься верны».

Пра гэта 17 лістапада паведаміў Grodnensis.by.

Гурт ужо шмат гадоў існуе ў гродзенскай семінарыі, і ў розны час яго ўдзельнікамі былі многія сённяшнія святары, выпускнікі семнарыі ў Гродне. Назва альбома натхнёная жыццёвым крэда, якога трымаюцца маладыя хрысціянскія музыкі:

«Мы можам праслаўляць Пана на розных мовах, мы можам спяваць Яму ў розных стылях, мы можам гэта рабіць, калі нам добра, але павінны таксама заставацца вернымі, калі нам дрэнна або хочам адысці ад Яго».

Другі ў гэтым годзе альбом семінарыйнага гурта адметны тым, што яго складаюць кампазіцыі, напісаныя ў розных жанрах, таму кожны можа знайсці сярод іх нешта сваё. Як адзначаецца на Grodnensis.by, калі папярэдні альбом быў больш мінорным і вытрыманым пераважна ў стылі рок, то новыя трэкі больш вясёлыя і адрозніваюцца акустычна-электронным гучаннем.

Паслухаць альбом можна па спасылцы ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа