Пошук

18.12.2018 09:14   Андрэй Юхнік / Catholic.by

17 снежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння музычны гурт «AVE» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць навучэнцаў каледжа, каб падзяліцца радасцю ад блізкіх святаў Божага Нараджэння.

Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрту спрыяла таму, каб прысутныя адчулі блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

У кароткіх перапынках паміж песнямі семінарысты разам з навучэнцамі каледжа разважалі пра таямніцу Божага Уцелаўлення і сэнс Нараджэння Пана, шукаючы тым самым Божы голас, які заклікае да радасці і любові ў апошнія дні перад прыйсцем Збаўцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа