Пошук

14.02.2024 15:33   Тэкст: Данііл Абламовіч / Відэа: Святар Юрый/YouTube / Catholic.by

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост, і каталіцкая моладзь з Навагрудка (Гродзенская дыяцэзія) творча падышла да духоўнага вымярэння гэтага асаблівага літургічнага перыяду, прысвечанага пакаянню і навяртанню, а таксама малітоўнаму перажыванню Мукі Хрыста.

Моладзевы гурт Veni з навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала запісаў музычнае разважанне на Вялікі пост.

Натхніла на стварэнне відэкліпу многім вядомая велікапосная песня, якой маладыя людзі захацелі надаць больш увагі, выканаўшы яе ў сваёй аўтарскай аранжыроўцы.

Ідэя такой творчай працы была ўжо даўно, і з Божай дапамогай яна была рэалізавана. Маладыя музыкі спадзяюцца, што гэты спеў-разважанне ў іх выкананні дапаможа вернікам увайсці ў асаблівую духоўную атмасферу важнага літургічнага перыяду, якім з’яўляецца Вялікі пост.

Абноўлена 14.02.2024 15:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.