У суботу 27 красавіка ў касцёле святога Арханёла Міхала для наведвання будзе ўрачыста адкрыта крыпта святога Дамініка і біскупа Віта. Свята распачнецца а 12-й гадзіне святой Імшой, якую ўзначаліць біскуп намінат Уладзімір Гуляй.
Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе ёсць пахаванні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў.
«Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэнню і прывядзенню да ладу доўжыліся тры гады. Цяпер кожны наведнік Навагрудка, можа наведаць гэтае старажытнае месца і такім чынам дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі», паведаміў Catholic.by пробашч парафіі.
Гэтая адметная падзея прымеркавана таксама да юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала, якая сёлета адзначаецца.