Пошук

27.01.2025 16:48   Catholic.by

1 лютага, у першую суботу месяца, якая прыпадае напярэдадні свята Ахвяравання Пана, айцы кармэліты босыя і сёстры кармэліткі Дзіцятка Езуса запрашаюць усіх ахвотных кансэкраванх асобаў на адмысловую сустрэчу ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі.

У свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называецца таксама святам Маці Божай Грамнічнай, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця.

Гэты Дзень быў устаноўлены ў 1997 годзе Папам Янам Паўлам ІІ, сёння ўжо святым, і прысвечаны малітве за мужчын і жанчын, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах.

У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за кансэкраваных асобаў.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 – час на асабістую малітву;
  • 12.00 – святая Імша;
  • 13.00 – абед, рэкрэацыя

Ахвотных просяць загадзя паведаміць пра прысутнасць па тэл.:
+375 (33) 606 44 30 – а. Аркадзь Куляха OCD

Абноўлена 27.01.2025 16:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця