Пошук

24.01.2025 13:14   Catholic.by

У суботу 25 студзеня ў парафіі Божага Цела ў Мінску пройдзе аплаткавая сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У ёй возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі ўсіх удзельніц гэтага папулярнага малітоўнага руху і іх дзяцей.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 – святая Імша
  • 12.30 – віншаванні са святам Божага Нараджэння, дзяленне аплаткамі і пачастунак
  • 14.30 – супольная малітва руху «Маці ў малітве» за дзяцей і Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.00 – заканчэнне сустрэчы

Узяць удзел у сустрэчы могуць усе ахвотныя.

Адрас: вул. Герасіменкі, 6/1

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця