Пошук

24.01.2025 23:51   Catholic.by

24 студзеня, ва ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, біскуп Юрый Касабуцкі, Старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

У цэлебрацыі, якую ўзначаліў іерарх, бралі ўдзел прадстаўнікі каталіцкіх СМІ Беларусі: супрацоўнікі выдавецтва «Pro Christo», супрацоўнікі «Радыё Марыя» Беларусь на чале з дырэктарам, ксяндзом Аляксандрам Фаміных, прадстаўнікі рэдакцыі парталу Catholicnews.by, рэдакцыя парталу Касцёла ў Беларусі Catholic.by у поўным складзе на чале з дырэктарам, ксяндзом доктарам Аляксандрам Уласам, і іншыя.

Біскуп Касабуцкі шчыра прывітаў прысутных на цэлебраці каталіцкіх журналістаў, падкрэсліўшы важнасць іх служэння ў сучасным свеце, які фармуюць інфармацыйныя тэхналогіі.

Іерарх выказаў падзяку ўсім супрацоўнікам каталіцкіх СМІ, асабліва супрацоўнікам выдавецтва «Pro Christo» на чале з яго шматгадовым дырэктарам Алінай Новікавай, якіх назваў «першапраходцамі» ў справе евангелізацыі ў медыя-прасторы.

Пасля Імшы супрацоўнікі каталіцкага выдавецтва павіншавалі біскупа Касабуцкага напярэдадні 11-й гадавіны яго біскупскага пасвячэння, а іерарх, адказны за СМІ ў ККББ, благаславіў усіх прысутных у касцёле каталіцкіх (і не толькі) журналістаў.

Прадастаўніца «ветэранаў» выдавецтва «Pro Cristo» Галіна Хінка-Янушуквіч падаравала біскупу Юрыю Касабуцкаму адну з выдадзеных у апошні час дзіцячых кніг з яе цудоўнымі ілюстрацыямі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця