Пошук

04.11.2026 15:07   Паводле: Catholicnews.by / Catholic.by

Рэдакцыя газеты «Каталіцкі Веснік» прапануем увазе чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.

Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.

Але адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню.

Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.

Як замовіць гульню-самаклейку?

  • Патэлефанаваць па нумары +375 (29) 736-53-07 (з 10.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі).
  • Напісаць на э-мэйл: katalickivesnik@gmail.com. У загалоўку ліста пазначайце тэму «Адвэнтавая гульня».
  • Напісаць праз сацсеткі ў паведамленнях: ВКонтакте>> альбо Instagram>>

Кошт гульнi-пазла 2 руб. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.

Гульня-самаклейка высылаецца праз пошту, калі ласка, у замове пазначце адрасата і адрас з індэксам. Замоўцы неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы. Высылацца заказ будзе пасля 11 лістапада.

«Спяшайцеся замовіць гульню на Адвэнт. Наклад гульні абмежаваны!» — папярэджваюць у рэдакцыі.

Абноўлена 04.11.2026 22:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.