
Калі вы ў шлюбе да 10 гадоў, падарыце сабе час, калі можна спыніцца, выдыхнуць і проста пабыць разам — без тэлефонаў, тэмпу і штодзённай мітусні. Арганізатары запрашаюць таксама пары, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе, але жадаюць заключыць сакрамэнт сужэнства.
Weekend Family — гэта не чарговы семінар, а цёплыя выхадныя ў Удзеле: малітва, цішыня, духоўнае суправаджэнне, сустрэчы і размовы, якія саграваюць. Побач будуць сем’і з вопытам — яны падзеляцца тым, што рэальна дапамагае ім будаваць шлюб, без ідэальных фатаграфій і павучанняў.
Тут не трэба быць ідэальным мужам ці жонкай. Тут можна быць сабой — пачуць адно аднаго, сказаць пра свае патрэбы і жаданні, знайсці месца для Бога паміж вамі і вярнуцца да дому з большым цяплом адно да аднаго.
Што вас чакае:
· камерная атмасфера — максімум 12 пар;
· духоўная падтрымка індывідуальна і разам з сужонкам;
· дапамога ў дыялогу і разуменні адно аднаго;
· асобны VIP-пакой для кожнай пары;
· час, карысны для дваіх.
Умовы ўдзелу:
· пара разам, ад пачатку да канца;
· пажадана без дзяцей (дапускаюцца дзеці да 3 гадоў).
Даты і месца:
· 27–29 лістапада ў Мястэчку Беззаганнай у вёсцы Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат).
У гэтым годзе наступны Weekend Family таксама запланаваны на 12–14 лютага і 11–13 чэрвеня.
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 (29) 772 56 78 — а. Віктар Мялешка OFMConv
або па спасылцы: https://calendar.homeofmary.by/e/family-2026-11-27







