Айцы францішкане запрашаюць ахвотную працуючую моладзь і студэнтаў у Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) на «Ўік-энд з Марыяй», які адбудзецца з 31 студзеня па 2 лютага.
Сустрэчу, назва якой — «Апошні раз», правядзе госць — ксёндз Яўген Шымановіч з Оршы.
У межах гэтага «Ўік-энда з Марыяй» асаблівая ўвага будзе прысвечана тэме залежнасцяў — ад фізічных да псіхалагічных і эмацыйных — і барацьбе з імі.
План сустрэчы
- 31 студзеня, пятніца
- з 19.00 – рэгістрацыя
- 21.00 – пачатак WM
- ружанцовы вечар
- уводзіны ў тэму WM
- 23.00 – спачынак
- 1 лютага, субота
- 8.30 – Ютрань
- 9.00 – снеданне
- 10.00 – І канферэнцыя
- перапынак
- 11.00 – ІІ канферэнцыя
- «час для Пана» (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасмць споведзі, час цішыні)
- 13.00 – абед
- рэкрэацыя
- 15.00 – ІІІ канферэнцыя
- перапынак
- 16.30 – інтэрактыў
- 18.00 – святая Імша з Нешпарамі
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – сустрэча з госцем
- 23.00 – спачынак
- 2 лютага, нядзеля
- 8.30 – Ютрань
- 9.00 – снеданне
- 9.30 – «Слова на добры шлях»
- 11.00 – святая Імша
- абед
Кошт удзелу — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.
Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>>
Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм @weekend_mary
Айцы францішкане чакаюць моладзь на «Ўік-эндзе з Марыяй».